Берасцейская моладзь арганізавала конкурс на лепшую бараду
18.02.2015 09:55
—
Новости Общества
|
Падведзены вынікі конкурсу-забавы "Люблю бараду. Па Чорнаму". Арганізатарам незвычайнага спаборніцтва выступіў культурны цэнтр "Грунтоўня", што ў Берасці. У конкурсе маглі прыняць удзел усе аматары насіць бароды, а таксама дзяўчаты, якія сябруюць з барадатымі мужчынамі.
Удзельнікі рабілі і загружалі сэлфі "з барадой" і кароткім паведамленнем пра сябе. Вынікі падвялі ў Дзень закаханых, пад час закрыцця тыдня Мікалая Радзівіла Чорнага, мерапрыемства з гэтай нагоды ладзілася тут напярэдадні. Берасцейскі стараста, асветнік и мецэнат, выдавец Берасцейскай, ці Радзівілаўскай Бібліі, як вядома, меў раскошную бараду. Дарэчы, было некалькі намінацый: хлопец з файнай барадой (можна нават штучнай, каб толькі яна пасавала), дзяўчына з хлопцам, у якога ёсць барада. Пераможцамі цікавага і незвычайнага маладзёжнага конкурсу сталі Арцём і Марыя (прозвішчы свае берасцейцы трымаюць у сакрэце). Яны атрымалі галоўны прыз - карціны-рэканструкцыі Берасця часоў Радзівіла з выставы "Асоба эпохі". Гэтыя вядомыя працы мастачкі Анастасіі Фяцісавай выстаўляліся ў "Грунтоўні" напярэдадні 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікі рабілі і загружалі сэлфі "з барадой" і кароткім паведамленнем пра сябе.
|
|