Як выглядаў Віцебск 40 гадоў таму? Аматарская кінастужка паказвае асноўныя гарадскія будынкі
17.03.2015 09:17
—
Новости Общества
|
На сэрвісе YouTube выкладзены чорна-белы аматарскі кінафільм, які зафіксаваў выгляд Віцебска ў 1974 годзе. Горад на Дзвіне тады адзначаў сваё тысячагоддзе.
Даўжыня стужкі - крыху больш за 1,5 хвіліны. Глядач убачыць, як больш за 40 год таму выглядалі Кіраўскі мост, плошча Перамогі, парк Фрунзэ, ратуша, аблвыканкам. Стужка паказвае і тагачасныя новабудоўлі: кінатэатр "Беларусь", 10-павярховы жылы дом з рэстаранам "Аўрора" (1973), гарвыканкам (1970). Таксама знята ўзвядзенне 16-павярховага дома ў пачатку праспекта Генерала Белабародава, які будзе завершаны ў 1975 годзе. Паказана жыццё гараджан, у тым ліку вяселле. Маладажоны, якія пабраліся шлюбам 40 гадоў таму, цалкам могуць мець ужо ўнукаў. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глядач убачыць, як выглядалі Кіраўскі мост, плошча Перамогі, парк Фрунзэ, ратуша, аблвыканкам.
|
|