Аперацыя "Светлавы калодзеж": як супрацоўнікі музея і валанцёры расчышчалі ўнікальнае месца ў Мінску. 21.by

Аперацыя "Светлавы калодзеж": як супрацоўнікі музея і валанцёры расчышчалі ўнікальнае месца ў Мінску

30.03.2015 08:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 11 гадзін у суботу па пад'ездзе дома нумар 30, што па вуліцы Карла Маркса, ходзяць людзі з незвычайнымі рэчамі - гэта тэатралы збіраюць рэквізіт. Напярэдадні тут, у Літаратурным музеі Петруся Броўкі, яны паказвалі гогалеўскі "Вій". А ў суботу тут чакалі валанцёраў, якія абяцалі дапамагчы з расчысткай унікальнага светлавога калодзежа. Не дачакаліся. "Можа гэта ўсё Вій?" - жартавалі супрацоўнікі музея.




Загадчыца музея Наталля Мізон хвалюецца, што з валанцёрамі, якія запісаліся на расчыстку ад смецця светлавога калодзежа, немагчыма звязацца: толькі адзін з шасці папярэдзіў, што яго планы змяніліся. Астатнія маўчалі. Сіламі адных толькі супрацоўнікаў музея расчыстка зойме шмат часу. Напярэдадні музейшчыкі звярталіся да жыхароў пад'езда з прапановай падтрымаць ініцыятыву, але ніхто з іх не згадзіўся папрацаваць ў суботу. На шчасце, на дапамогу прыехалі трое веласіпедыстаў, якія некалькі гадзін бойка працавалі граблямі і венікамі побач з супрацоўнікамі музея.



Наталля Аляксандраўна расказвае, што раней на першым паверсе дома размяшчаўся дзіцячы садок, а цяпер - аддзяленне міліцыі. Змены адбыліся і на даху ў пад'ездзе: аднойчы там з'явіліся люстэркі, у якіх можна разгледзець падлогу.



Люба і Наташа - студэнткі шостага курса медыцынскага ўніверсітэта. З сябрам, які прасіў падпісаць яго як "прадстаўніка роварнага руху", яны вырашылі скарыстацца магчымасцю пабываць у незвычайным месцы Мінска і дапамагчы музею.



Люба з сябрамі прыехалі ў музей на роварах з Зяленага луга. Дарога заняла каля 40 хвілін. Да запланаваных бліноў і гарбаты пасля цяжкай працы, дзяўчына прывезла духмяную шарлотку.



Акрамя будаўнічага смецця, тут шмат недакуркаў. Жыхары паляць на калідоры і кідаюць недакуркі ўніз. Калісьці ў калодзежы быў пажар - пра гэта сведчаць абгарэлыя драўляныя рамы.



Дом па вуліцы Карла Маркса, 30 пабудаваны як даходны, потым быў Другім домам Саветаў. Дом выстаяў падчас вайны, і агароджа лесвіцы тут арыгінальная. Вокны пад'езда выходзяць у светлавы калодзеж, як і некаторыя вокны кватэр. Там жа месцяцца і кандыцыянеры.



Валанцёры і супрацоўнікі музея расчышчаюць ад смецця падвал.



У падвале знайшлі і дэталі старога пыласоса, і драўляныя дзверы. Але больш за ўсё тут бруднага сайдынгу.



Пасля некалькіх гадзін пільнай працы, загадчыца музея частуе гасцей абяцанымі блінамі з хатнім слівовым варэннем ды гарбатай "Пахне чабор". З'есцi бліноў у музеі запрасілі ў пакой, дзе раней размяшчалася сталовая Петруся Броўкі. Сёння - гэта адзін з пакояў, дзе праходзяць розныя выставы і сустрэчы.



Пасля гарбаты госці разглядалі старыя фатаграфіі. Наталля Аляксандраўна кажа, што самы рамантычны від на горад адкрываецца ўвечары з аднаго з пакояў музея: адсюль відаць вуліца Леніна, сквер і нават хмарачос на праспекце Пераможцаў.



Літаратурны музей Петруся Броўкі размяшчаецца на апошнім паверсе дома нумар 30 па вуліцы Карла Маркса.

Дом, у якім месціцца музей, пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя архітэктарам Гаем. Гэта адзіны дом у Мінску, які мае светлавы калодзеж. "Канешне, мы вельмі ўважліва адносімся да культурнай спадчыны Петруся Броўкі, і паколькі знаходзімся ў такім доме, нейкім чынам даглядаем і яго. Прыйшла вясна і хочацца бачыць чыстым свой горад, таму мы вырашымі зрабіць канкрэтны ўклад у гэтую справу", - расказвае Наталля Мізон.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі літаратурнага музея Петруся Броўкі і валанцёры расшысцілі ўнікальны светлавы калодзеж у доме па вуліцы Карла Маркса.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика