Віншаванне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікдзень. 21.by

Віншаванне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікдзень

03.04.2015 17:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч віншуе вернікаў са святам Хрыстовага Уваскрасення.


Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Фота: Ігар Мацьвееў

Дарагія браты і сёстры!

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Вось надышоў час, калі мы зноў вітаем сябе ўзаемна гэтымі словамі, поўнымі радасці і надзеі. Такім чынам мы не толькі ўзгадваем вялікую і выключную падзею ў гісторыі чалавецтва, але і вызнаём праўду ў рэчаісную прысутнасць Божага Сына сярод нас!

Магчыма, як ніколі раней, сёння нам патрэбнае ўсведамленне гэтай праўды, каб не згубіцца паміж выклікаў сучаснага свету. Свету, які сёння асабліва патрабуе прабачэння, згоды, адказнай і ахвярнай любові, супакою. А гэта і ёсць тыя дары, з якімі прыходзіць да нас Уваскрослы Хрыстос, каб дапамагчы нам стацца падобнымі да Яго.

"Вось Я з вамі ва ўсе дні аж да канца свету" (Мц 28, 20). А таму калі Бог пажадаў застацца з намі, то і Яго перамога над грахом і смерцю можа стацца і нашай перамогай – у тым выпадку, калі шчырым сэрцам паверым Ягонаму Слову.

Дарагія браты і сёстры! У дзень Светлай Хрыстовай Пасхі хачу пажадаць, каб кожны з вас змог сапраўды перажыць сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом! Паспрабуйма за прыгожымі абрадамі і сімваламі, якія спадарожнічаюць гэтаму вялікаму святу, адчуць прысутнасць Божай любові, здольнай перамяніць нашыя сэрцы на лепшыя, а праз іх – зрабіць гэты свет больш людскім, утульным і бяспечным.

Са шчырага сэрца жадаю ўсім Божага бласлаўлення, здароўя, радасці і супакою ад Уваскрослага Збаўцы! Са святам!

Хрыстос уваскрос!

Алег Буткевіч, біскуп Віцебскі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Паспрабуйма за прыгожымі абрадамі і сімваламі, якія спадарожнічаюць гэтаму вялікаму святу, адчуць прысутнасць Божай любові", - гаворыцца ў пасланні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика