У Ганцавіцкім раёне частку зарплаты калгаснікам выплацілі мукой, цукрам, алеем і малаком
06.04.2015 15:08
—
Новости Общества
|
Прадуктамі харчавання выплачваюць частку зарплаты работнікам сельгаскааператываў Ганцаўшчыны.
На частковую выплату зарплаты прадуктамі харчавання СВК былі вымушаны перайсці у сувязі з тым, што пераапрацоўваючыя прадпрыемствы не ў стане плаціць гаспадаркам за пастаўленыя малако і мяса. Спачатку людзі выказвалі незадавальненне. "Раней многія выказвалі незадаволенасць і крычалі: "Начорта нам гэтыя прадукты! Нам грошы трэба! Мукой ці маслам за камунальныя паслугі і крэдыты не возьмуць", - расказала жыхарка в. Раздзялавічы. - Але палічыўшы, што ў магазіне некаторыя тавары каштуюць даражэй, цяпер супакоіліся і задаволены, што з"явілася магчымасць сэканоміць". У аўторак частку зарплаты прадуктамі атрымалі калгаснікі СВК "Адраджэнне". У будынак, дзе размяшчаецца праўленне сельгаскааператыва, людзі ішлі гуськом і выносілі скрынкі з харчаваннем, а ў райспажывецкім прадуктовым магазіне было пуста. Раздзялаўцы бралі дробным оптам наступныя прадукты: муку, цукар, алей, таматны соус, крупы. Розніца з такім жа таварам у магазіне на некаторыя прадукты была прывабнай. На двух кілаграмах мукі "Гаспадар" - 3 700 рублёў, на бутэльцы алею - не менш як 4 200 рублёў, на кілаграме цукру - 1400 рублёў. З трохсот тысяч, якія вырашылі выплаціць калгаснікам у Раздзялавічах прадуктамі харчавання ў кошт зарплаты, эканомія на прадуктах складае 80-100 тысяч рублёў. Па словах калгаснікаў, яны згодны на такі бартар. Жанчына, якая затаварвалася прадуктамі, адказала, што яна задаволена. "Вы не падумайце, нас не прымушаюць, усё роўна трэба купляць прадукты, а пры нашым маленькіх зарплатах сэканоміць і 50 тысяч - гэта добра", - сказала кладаўшчык-запраўшчык Галіна Пратасюк. - А вось зарплаты ў нас мізэрныя - 1,5-1,8 мільёна рублёў. За такія грошы толькі думаеш, як выжыць". Як патлумачыў "ГЧ" старшыня СВК "Адраджэнне" Валерый Макарскі, сітуацыя, што работнікам выплачваюць частку зарплаты прадуктамі, узнікла таму, што прадпрыемствы, у прыватнасці, ААТ "Баранавіцкі малочны камбінат", зменшыў пастаўкі гатовай прадуцыі ў Расію. "Мера гэта вымушаная, бо вядома, што такая сітуацыя не толькі ў нашай гаспадарцы, - сказаў Валерый Міхайлавіч. - Колькі часу будзе дзейнічаць практыка выплаты прадуктамі, пакуль сказаць цяжка. Людзі не скардзяцца, бо пакуль ім гэта выгадна". У суседнім СВК "Хатынічы" частку зарплаты вырашылі выдаць на 200 тысяч рублёў. "У нас работнікі самі нават просяць, каб прывезлі тавары, якія каштуюць танней, чым у магазінах. Напрыклад, на мясакамбінаце мы заказалі мясную тушонку вышэйшага гатунку па 25 тысяч, а ў магазінах тушонка 1-га гатунку каштуе 32 тысячы рублёў, - сказаў старшыня СВК "Хатынічы" Фёдар Куратнік. - А на малочным камбінаце дазволілі выбраць тыя тавары, якія карыстаюцца ў людзей попытам". А вось работнікаў гандлю такая сітуацыя не задавальняе. "Попыт на тавары, якія зараз выдаюць у калгасе, знізіўся. Нават пры мінімальнай гандлёвай надбаўцы на 15–20 працэнтаў у магазіне яны каштуюць даражэй, - сказала прадавец магазіна "Прадукты" в. Раздзялавічы Вольга Валуевіч. - На пошце гандлююць, у калгасе гандлююць, а з нас патрабуюць выканання плана!" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З трохсот тысяч, якія вырашылі выплаціць калгаснікам у Раздзялавічах прадуктамі харчавання ў кошт зарплаты, эканомія на прадуктах складае 80-100 тысяч рублёў.
|
|