Пісьменнік Адам Глобус выйшаў на прабежку з мінчукамі: Я выбег з п'яніцы, курца і таўстуна
13.04.2015 18:08
—
Новости Общества
|
У сталіцы прайшоў чарговы забег у межах кампаніі ![]() У 10 гадзін раніцы каля Дома-музея Першага з'езду РСДРП сабралася каля двадцаці ўдзельнікаў ранішняй прабежкі. Пасля размінкі пачаўся забег, які складаўся з дыстанцыі ў 3 і 6 кіламетраў. ![]() ![]() Маршрут пралягаў ўздож Свіслачы. Добрае надвор'е і адчуванне раніцы першага выходнага дня выклікалі пазітыўныя эмоцыі ў удзельнікаў. ![]() ![]() Цікаўнасць да аматараў бега выказалі і замежныя госці, якія выпадкова сустрэлі каманду #followminsk. Прафесар з Францыі, які прыехаў у Мінск чытаць лекцыі, быў прыемна ўражаны такой ініцыятывай. ![]() Сваімі ўражаннямі ад прабежкі ў тры кіламетры падзяліўся і спадар Глобус. "Усе мы добра ведаем, што вельмі кепска, калі чалавек выходзіць з сябе, а вось калі ён выбягае з сябе, гэта вельмі добра. Я вось выбягаю з сябе - з сябе п’яніцы я выбег, з сябе курца, што курыў доўгі час цыгарэты. Я выбег з сябе таўстуна, раблю гэта кожную вясну, бо ўзімку крышку набіраю, а потым выбягаю. І гэта вельмі класна”, - цытуе яго словы ![]() Адам Глобус зачытаў прысутным свой неапублікаваны вершык. Сябры Каб недарэмна чалавечы век Пражыць пад сінім купалам нябёсаў, Мае сябры працуюць у царкве, Такая праца ў іх, такія лёсы. Сябры мае малююць на сцяне: Цяжарную Марыю з Лізаветай, Анёла ў прыадчыненым акне І голуба ў аблоках светла-ветлых… ![]() Гэта ўжо чацьвертая з серыі прабежак са знакамітасцямі, якія стартавалі с Агранізатары кажуць, што імкнуцца ўцягнуць ў добрую справу як мага болей людзей, таму месца і час кожнай новай прабежкі - зауседы розныя. А ужо на гэтым тыдні ўсе жадаючыя змогуць прабегчы колькі кіламетраў побач з прывабнай телевядучай Ганнай Бонд. За ўсімі падрабязнасцямі сачыце на старонцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы прайшоў чарговы забег у межах кампаніі #followminsk, калі мінчукі выходзяць на прабежку з вядомымі людзьмі.
|
|