У Баранавічах не дазволілі пікет на 1 мая ў падтрымку правоў працоўных. 21.by

У Баранавічах не дазволілі пікет на 1 мая ў падтрымку правоў працоўных

25.04.2015 15:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне ў Баранавічах пікета, які меркавалася правесці на свята салідарнасці працоўных, піша "Intex-press".


Рыгор Грык на пікеце падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Фота: архіў Intex-press

Арганізатар мерапрыемства Рыгор Грык 14 красавіка звярнуўся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбаю дазволіць правядзенне пікета ў старым парку на 1 мая, у Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, каб падтрымаць традыцыі рабочага класа ў адстойванні сваіх правоў.

Грык меркаваў, што ў пікетаванні возьмуць удзел 15 чалавек. Бяспеку падчас мерапрыемства ён планаваў арганізаваць сваімі сіламі, а таксама аплаціць медыцынскія паслугі і прыбраць тэрыторыю пасля пікета.

Баранавіцкі гарвыканкам 23 красавіка дазволу на пікет не даў. На думку чыноўнікаў, Грык, як арганізатар, не выканаў усе патрабаванні арт. 5 Закона аб масавых мерапрыемствах.

Артыкул №5 "Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства" вызначае правілы і тэрміны падачы заявы.

- Лічу, што Баранавіцкі гарвыканкам не меў ніякіх падстаў, каб адмовіць нам у правядзенні пікета, - гаворыць Рыгор Грык. - Заяву ў гарвыканкам рыхтаваў прафесійны, дасведчаны юрыст, які добра ведае ўсе артыкулы Закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. А адмова ў правядзенні пікета, асабліва ў такі дзень, - гэта парушэнне правоў грамадзян, якія хацелі выказаць свае меркаванні наконт працы і ўзроўню заробкаў у рэгіёне.

Рыгор Грык паведаміў, што ён будзе абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў вышэйшых інстанцыях.

Чытайце таксама:

В Барановичах школьник открыл персональную фотовыставку
Как это было - концерт Ирины Дубцовой в Барановичах
В Барановичах мужчина вытолкнул из окна второго этажа собутыльницу
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку чыноўнікаў, Грык, як арганізатар, не выканаў усе патрабаванні арт. 5 Закона аб масавых мерапрыемствах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика