Следчы камітэт: косткі з безыменных магіл пад Віцебскам перазахаваюць
27.05.2015 09:24
—
Новости Общества
|
Актывісты, якія знайшлі ў лесе каля вёскі Хайсы пад Віцебскам, атрымалі адказ з раённага аддзела Следчага камітэта, паведамляе .
Нагадаем, ў гэтым лясным масіве неаднаразова знаходзілі чалавечыя косткі і чарапы з кулявымі адтулінамі ў патыліцы. Мясцовыя старажылы , што ў гэтым лесе ў 1937-1938 гадах расстрэльвалі людзей. Начальнік Віцебскага райаддзела Следчага камітэта Аляксей Ларкін паведаміў, што крымінальная справа па факце знаходжання костных парэштак не будзе ўзбуджана. У выніку праверкі выяўлена, што гэтым магілам больш за 50 гадоў. Прычыну і даўнасць смерці пахаваных тут людзей, іх асобы вызначыць немагчыма, гаворыцца ў лісце. Паколькі невядома і іхняя канфесійная прыналежнасць, то пахаванне даручана спецкамбінату грамадзянскага абслугоўвання. ![]() Месца перазахавання не паведамляецца. Актывісты, якія знайшлі магілы ў лесе, збіраюцца абскардзіць гэты адказ. Праваслаўны святар - настаяцель царквы ў Лужасне, які некалькі тыдняў таму бачыў масавае пахаванне і правесці тут хросны ход, ужо адмовіўся ад сваёй прапановы. "Святар сказаў, што ён чалавек маленькі, што ў яго таксама ёсць начальства, і яму трэба падпарадкоўвацца", - такое тлумачэнне адмовы прыводзіць "Радыё Свабода". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца пахавання не паведамляецца. Актывісты, якія знайшлі невядомыя магілы ў лесе, збіраюцца абскардзіць гэта рашэнне.
|
|