"Мова TUT" распачынае новы сезон, а ў ім і касцюміраваныя шоў, і буккросінг, і гарадскія квэсты
25.09.2015 17:26
—
Новости Общества
|
Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі "Мова TUT" распачынае новы сезон. Першая сустрэча запланаваная на аўторак, 29 верасня. Тэма сустрэчы - Беларуская Атлантыда. Месца сустрэчы ранейшае - Галерэя TUT.BY. Уваход па-ранейшаму вольны. Трымаючыся прынцыпу Клуба "Вывучаем мову праз мастацтва", вырашана актыўней абапірацца і на літаратуру, а не толькі на выяўленчае мастацтва. Таму госцем першай сустрэчы стане аўтар кнігі "Беларуская Атлантыда", кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў, які распавядзе пра невядомыя бакі жыцця Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Доўгі час лічылася, што ў пачатку Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Заходняй Беларусі не адбывалася бітваў паміж Войска Польскім і часткамі вермахта, а таксама (пасля 17 верасня 1939) Чырвонай Арміяй. Аднак гэта далёка не так. Як жылі палешукі ў Еўропе тых часоў, чым адрозніваўся іх побыт ад штодзённага жыцця беларусаў з усходу, - пра ўсё гэта на першай сустрэчы клуба "Мова TUT". Другім госцем спаткання стане супрацоўнік А каб працягнуць літаратурную повязь сярод удзельнікаў Клуба і аматараў беларускамоўнай літаратуры ў Галерэі TUT.BY з'явіцца паліца для буккросінгу. Усё гэта і ня толькі - на першай сустрэчы Клуба "Мова TUT" ужо ў аўторак, 29 верасня а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). А ўжо 10 кастрычніка партнёры Клуба У новым сезоне сустрэчы "Мовы TUT" будуць адбывацца па аўторках. Расклад да новага года такі: 29 верасня, 13 і 27 кастрычніка, 17 і 24 лістапада, 8 і 22 снежня. Свой першы дзень нараджэння Клуб адзначыць касцюміраванай імпрэзай 17 лістапада. Сачыце за абнаўленнямі, дасылайце заяўкі на ўдзел і пытанні на адрас mova@tutby.com і да сустрэчы! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэма сустрэчы - Беларуская Атлантыда
|
|