На магіле Рыгора Барадуліна ўсталявалі вялікі валун-помнік
16.11.2015 16:40
—
Новости Общества
|
Вялікі валун-помнік вагою каля 2 тон усталявалі на магіле Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Глеб Лабадзенка. «Паўгадзіны таму верталёт Мі-8 Авіяцыі МНС Беларусі апусціў валун на магілу Рыгора Барадуліна. Апошняя воля дзядзькі Рыгора выкананая», — піша Лабадзенка. Валун на магілу паэта ўзялі з вёскі Кублічы. У працэсе быў задзейнічаны верталёт МНС Беларусі, бо інакш даставіць помнік у сярэдзіну могілак было немагчыма. Аўтар помніку — скульптар Ігар Засімовіч. На валуне выбіты гады жыцця вялікага паэта і надпіс «Рыгор Барадулін. Сын.». Беларускі паэт Як усё адбывалася ў паветры і на зямлі - хутка відэа на TUT.BY. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валун на магілу паэта ўзялі з вёскі Кублічы. У працэсе быў задзейнічаны верталёт МНС Беларусі. Як усё адбывалася ў паветры і на зямлі - хутка відэа на TUT.BY.
|
|