Са старых каталіцкіх могілак у Гродне масава сталі знікаць металічныя помнікі і агароджы
12.05.2016 16:54
—
Новости Общества
|
Толькі за апошні месяц настаяцель каталіцкай капліцы ксёндз Яўген заўважыў, што на могілках было дэмантавана два помнікі і некалькі агароджаў. Пра тое, што на старых каталіцкіх могілках масава сталі знікаць агароджы і металічныя помнікі, загаварылі яшчэ ў пачатку гэтага года. Паколькі вартаўніка і камер на могілках няма, красці метал злодзеям ніхто не замінае, — Мы ўжо даўно змагаемся, каб улады звярнулі ўвагу на нашы могілкi. Каб нарэшце гэта гістарычнае месца зрабілі мемарыяльным комплексам. Нас выслухоўваюць, але нічога не робяць, — кажа ксёндз. Існуе шэраг праблем, па якіх — Яшчэ пры мэры Антоненку нам неяк дапамагалі - зрабілі дарожку з пліткі, паставілі платы і пачалі спілоўваць аварыйныя дрэвы. Бо яшчэ раней такія дрэвы маглі спакойна зваліцца на стары помнік і разбіць яго. Дапамагло нам і польскае консульства, якое аднавіла каля 100 помнікаў. ЖКГ таксама падлучалася i не пакiдала нас у бядзе. Але гэтага ўсяго мала, каб захаваць усе старыя пахаванні. Сёння я і некалькі прыхаджанак не ў сілах дагледзець усе могілкі. Каб спыніць вандалізм на старых пахаваннях, ксёндз Яўген хоча дамагчыся таго, каб па перыметры могілак размясцілі камеры відэаназірання. — I ў нашыя часы ёсць такія людзі, якія не толькі крадуць крыжы, помнікi i агароджы, але і ўскрыць старую магілу. Ужо прайшло столькі гадоў і на гэтых пахаваннях нічога не засталося, але знаходзяцца тыя, хто ўсё роўна нешта шукае. З гэтым трэба неяк змагацца. Магчыма, з дапамогай камер мы зможам вырашыць гэтае пытанне. Работнік ваенных могілак Яўген, які часта бывае на старых каталіцкіх пахаваннях, за некалькі гадоў ужо вывучыў магілы і час ад часу заўважае знікненні: — Актыўна сталі красці з пачатку гэтага года. Прыходзяць вечарам ці ноччу — нарыхтоўваюць патрэбны ім метал, калі трэба, пілуюць, а ўжо бліжэй да раніцы цягнуць на сваіх вазках у пункты прыёму. Такога раней не было, гэта зараз нешта з людзьмі адбылося, што яны замахнуліся нават на могілкi. Калі раней толькі агароджы бралі, то зараз і помнікі і крыжы могуць панесці. Работнік могілак спрабаваў пагутарыць з людзьмі, якія цягнуць метал з пахаванняў, але тыя лезлі біцца ды даказвалі, што іх сыравіна зусім з іншага месца. — Адны і тыя ж асобы. Сустрэнеш іх не часта, але яны ёсць. Мы доўга пісалі ў міліцыю, нарэшце прыйшоў следчы і паабяцаў, што справа будзе рухацца. Найбліжэйшае месца, дзе злодзеі могуць збываць стары метал — нарыхтоўчы пункт другаснай сыравiны па вуліцы Вялікай Траецкай. Супрацоўніца пункту прыёму ад каментароў адмовілася, а кіроўца, які штодня вывозіць метал, распавёў, што за апошнi час яму нічога з могілак не трапляла: — Прывозяць ўсё, часам цяжка адрозніць, што за метал і адкуль ён. У супрацоўнікаў пунктаў ёсць прынцып: розныя сучасныя агароджы і краты ніхто не бярэ, тым больш метал з могілак. Але ёсць людзі, якія ўсё так распілоўваюць, што цяжка вызначыць, адкуль узялася гэтая сыравіна. Ксёндз Яўген хоча верыць, што з-за гэтых праблем гарадскія ўлады ўсё ж звернуць увагу на старыя могілкі і зоймуцца іх аховай і рэканструкцыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі за апошні месяц настаяцель каталіцкай капліцы ксёндз Яўген заўважыў, што на могілках было дэмантавана два помнікі і некалькі агароджаў.
|
|