Самая вялікая драўляная лыжка ў свеце будзе прэзентавана ў Беразіно. 21.by

Самая вялікая драўляная лыжка ў свеце будзе прэзентавана ў Беразіно

10.06.2016 13:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


12 чэрвеня ў Беразіно (Мінская вобласць) адбудзецца прэзентацыя самай вялікай драўлянай лыжкі ў свеце. Мерапрыемства праходзіць у рамках XV абласнога свята-конкурсу майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”.

Ініцыятары і арганізатары правядзення прэзентацыі — Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў, Народны клуб майстроў.




У гэтым годзе бярэзінскія майстры Яўген Осіпаў, Улад Макавецкі і Аляксандр Паскробка замахнуліся на сусветны рэкорд, які дагэтуль належыў майстрам з Румыніі і складаў 17,8 м, і выразалі самую вялікую драўляную лыжку ў свеце.

Уражвае і здзіўляе прадмет не толькі сваёй даўжынёй — 23 м, але і формай Цмока-прыгажуна — міфічнага персанажа беларускіх народных казак і легенд.

На сённяшні дзень напрацоўваюцца матэрыялы, неабходныя для фіксацыі рэкорда ў Кнізе рэкордаў краін СНД і Балтыі “Диво”, а таксама ў Кнізе рэкордаў Гінэсу.

Разьба па дрэве ў Бярэзінскім раёне з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці; кожныя 2-3 гады майстры з розных рэгіёнаў Мінскай вобласці збіраюцца на абласным свяце-конкурсе «Бярэзінскія лыжкары». У 2010 г. гасцінна расчыніў дзверы перад наведвальнікамі пакой-музей драўлянай лыжкі, дзе сабрана каля 300 унікальных экспанатаў. У 2012 г. умельцы з Бярэзіншчыны вырабілі помнік драўлянай лыжцы памерам 2,5 м.

На свае вочы ўбачыць самуя вялікую лыжку ў свеце можна будзе 12 чэрвеня ў 12:00 у Бярэзінскім раённым цэнтры рамёстваў (вул. Маладзёжная, 5).





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 чэрвеня ў Беразіно (Мінская вобласць) адбудзецца прэзентацыя самай вялікай драўлянай лыжкі ў свеце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика