У Віцебск прыляцела чайка, акальцаваная ў Празе
25.07.2016 14:22
—
Новости Общества
|
Азёрную чайку (Chroicocephalus ridibundus), з кольцамі на абодвух лапках, удалося сфатаграфаваць у пачатку ліпеня на Віцьбе ў цэнтры Віцебска. На адным з кольцаў добра бачны нумар «Z42A», а вось разгледзіць надпіс на другім удалося толькі праз 8 дзён пасля першага здымка. На ім аказалася «N. MUSEUM PRAHA ET06.342». Рэдакцыя «ННВ» звязалася з грамадскім аб’яднаннем «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а яе спецыялісты перадалі інфармацыю ў беларускі цэнтр кальцавання. Там паведамілі, што сфатаграфаваную ў Віцебску азёрную чайку акальцавалі ў Празе 20 студзеня 2014 года. У 2015 годзе птушка залятала ў Германію і Польшчу, у Беларусі яе назіралі ўпершыню, а ўвогуле гэта назіранне стала 41-м па ліку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Азёрную чайку з кольцамі на абодвух лапках удалося сфатаграфаваць на Віцьбе ў цэнтры Віцебска. |
|