Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў. 21.by

Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў

29.07.2016 11:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван Пташнікаў. Фота: nn.by

На 84-м годзе жыцця памёр пісьменнік Іван Пташнікаў. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» Аксана Спрынчан. Апошнія гады Пташнікаў цяжка хварэў.

Іван Пташнікаў нарадзіўся ў 1932 годзе ў Лагойскім раёне. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957−1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958−1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя».

Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985).

У 1980-м выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990−1992 — Збор твораў у 4 тамах.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка. Таксама значнае месца ў творчасці займала тэма вайны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў "Зерне падае не на камень" (1959) і "Сцяпан Жыхар са Сцешыц" (1966), аповесцей "Лонва" (1965, 1982), "Тартак" (1968), "Найдорф" (1976), раманаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика