Станіславоўскую кафлярню ў Гродне ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. 21.by

Станіславоўскую кафлярню ў Гродне ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны

16.08.2016 17:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кафлярныя майстэрні сталі першым аб’ектам у Гродне, які ўнеслі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны за апошнія пяць гадоў. Савет міністраў 2 жніўня ўнёс будынкі Станіславоўскай кафлярні ў Гродне ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яшчэ тры гады таму гэта прапанавалі зрабіць гарадзенскія гісторыкі. Разам з кафлярняй у спіс трапілі яшчэ амаль 40 аб’ектаў па ўсёй Беларусі. Рашэнне вельмі важнае для захавання гарадзенскай даўніны, бо за апошнія гады шмат даваенных прамысловых будынкаў у горадзе папросту знішчылі, распавядае «Твой стыль».


Кафляны завод быў заснаваны князямі Друцкімi-Любецкімi ў 1895 годзе. У самым пачатку XX стагоддзя на прадпрыемстве працавалі 28 чалавек. У 20−30-я гады кафляны завод «Станіславова» вырабляў кафлю высокай якасці, дэкараваную па апошняй модзе, і самыя складаныя дэталі для печаў. У пачатку 1940 года на падставе загаду Наркамата прамысловасці будматэрыялаў БССР кафляны завод быў уключаны ў склад «Цагляна-кафляна-плітачнага камбіната № 1», кіраўніцтва якога размяшчалася па вул. Чырвонаармейскай, 71. Пасля вайны вытворчасць была адноўлена. Завод выпускаў кафлю шэрую і глазураваную, плітку, тэракот. Калектыву даверылі адказнае заданне — вырабіць сотні тысяч штук глазураванай кафлі і абліцавальных плітак для новай Сталінградскай гідраэлектрастанцыі. У студзені 1950 году на базе трох самастойных прадпрыемстваў - цаглянага, кафляна-плітачнага і вапнавага заводаў - быў утвораны камбінат будаўнічых матэрыялаў. А ўзоры старой кафлі да сённяшняга дня ўпрыгожваюць фасад аднаго з вытворчых карпусоў былога завода.


«Для горада зараз каштоўнасць уяўляе ўжо не тое, што там было ўнутры, а сам будынак. Ніякага абсталявання там ужо няма. Яшчэ ў 1970-х гадах, калі фабрыка перастала функцыянаваць, усё было закінута. У Гродне засталося вельмі мала будынкаў звязаных з прамысловай гісторыяй горада. Шмат такіх аб’ектаў мы страцілі ў апошнія гады — гарадзенская электрастанцыя, фабрыка алоўкаў, розныя казармы і г. д. Дзякуючы нашым намаганням два аб’екта ўдалося захаваць — фабрыку ігральных карт Лапіных і кафлярныя майстэрні», — кажа гісторык Андрэй Вашкевіч.

Будынкi кафлярнi яшчэ ў нармальным стане, іх можна будзе адрамантаваць і выставіць на аўкцыён, лічыць Вашкевіч. Асноўная частка майстэрняў належыць гарадзенскаму будаўнiчаму трэсту. Частку займае прыватная друкарня.




















Таксама было б лагічна ўнесці ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны дамы па вуліцы Каханоўскага, якія спецыяльна будаваліся для працоўных фабрыкi, лічыць гісторык.

Гэтыя дамы падобныя да самой кафлярні. Каб падаць заяўку на такое ўнясенне, трэба сабраць вялізную колькасць дакументаў, што адымае ў гісторыкаў вельмі шмат часу. Часта гэтая праца не вельмi ўдзячная. Гэтак, з 15 дасланых апошнім часам гарадзенскiх прапаноў па занясенні ў спіс спадчыны, станоўчае рашэнне прынялі толькі па кафлярні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кафлярныя майстэрні сталі першым аб'ектам у Гродне, які ўнеслі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны за апошнія пяць гадоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика