У Iвацэвiцкiм раёне абкрадвалi трэнера хакейнай каманды з Наваполацка. 21.by

У Iвацэвiцкiм раёне абкрадвалi трэнера хакейнай каманды з Наваполацка

29.11.2016 09:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Івацэвіцкім райаддзелам Следчага камітэту завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце крадзяжу грошай у К., трэнера хакейнай каманды з Наваполацка, які ў жніўні адыходзячага года прыязджаў са сваёй камандай на спартыўныя зборы ў Івацэвічы.

К. разам са сваімі хакеістамі пасяліўся на часовае пражыванне ў інтэрнат Івацэвіцкага прафліцэя сельгасвытворчасці. У адзін з днёў ён заўважыў, што прапалі грашовыя сродкі. У ходзе следства ўстаноўлена: крадзеж грошай на сумленні трох непаўнагадовых хлопцаў - навучэнцаў Івацэвіцкага прафліцэя, якія пражывалі на адным паверсе з пацярпелым.

Падчас крадзяжоў тройка сяброў дзейнічала дастаткова хітра: грошы пасля пранікнення ў пакой яны кралі невялічкімі сумамі, каб гаспадар не заўважыў прапажу. К. спачатку быў настолькі няўважлівы, што хлопцы паспелі набыць па матацыклу, пакуль у рэшце рэшт пацярпелы не спахапіўся і не выклікаў міліцыю.

За свае злачынныя дзеянні тройка сяброў ужо пакараная: адзін з іх, раней судзімы за крадзеж, атрымаў 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, у адносінах да двух другіх прымянілі меры выхаваўчага характару.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопцы паспелі набыць па матацыклу, пакуль у рэшце рэшт пацярпелы не спахапіўся і не выклікаў міліцыю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика