Памёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў. 21.by

Памёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў

17.12.2016 12:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зранку 17 снежня пайшоў з жыцця Леанід Маракоў. Маракову было 58 год, паведамляе прэсс-служба БАЖ.


Леанід Маракоў, фота: TUT.BY

У яго была пухліна галаўнога мозгу. Па словах сына Маракова, яна справакавала інсульт.

Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Па прафэсіі інжынэр-радыёэлектронік. У 1990-я ён стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі паэта Валера Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Вынікам працы стала маштабнае даследаванне сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі - падрыхтаваны і часткова выдадзены энцыклапедычны даведнік у 10 тамах пад назваю «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794−1991». Агулам сабраныя звесткі пра 20 тысяч ахвяраў.


Маракоў выдаў таксама дакументальны дослед «Ахвяры і карнікі», дзе прыводзіць біяграфіі ахвяраў і тых, хто датычны да рэпрэсіяў у Беларусі. Асобна выйшла кніга, дзе сабраныя звесткі пра рэпрэсаваных у Беларусі праваслаўных святароў.

Леанід Маракоў таксама вядомы сваімі літаратурнымі творамі, аўтар некалькіх кніг. У 2014 годзе выйшла ягоная манаграфія «Галоўная вуліца Мінска. 1880−1940».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зранку 17 сьнежня пайшоў з жыцьця Леанід Маракоў. Маракову было 58 год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика