У Гродне з'явіліся прыватныя елкавыя базары: тыя ж дрэўцы, але ўпакаваныя. 21.by

У Гродне з'явіліся прыватныя елкавыя базары: тыя ж дрэўцы, але ўпакаваныя

22.12.2016 15:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета ў гродзенцаў з’явіўся выбар у каго купляць елку на свята: як і раней, у прадстаўнікоў лясгаса, або ў прыватнага прадпрымальніка. Адрозненне — цана і ўпакоўка, паведамляе hrodna.life.


Прыватнік, які ў гэтым годзе выставіў пяць кропак па ўсім горадзе, бярэ за свае елкі на 1 рубль больш, чым прадстаўнікі лясгаса. Усе дрэўцы запакаваныя ў спецыяльную сетку.

Пры гэтым усе елкі, якія прадаюцца ў Гродне, паходзяць з аднаго і таго ж месца — Нёманскага або Скідзельскага лясніцтва.

Прадаўцы на елачных кірмашах адзначаюць, што старт продажаў у гэтым годзе актыўнейшы чым летась.


Працаваць елачныя кiрмашы будуць штодня з 11.00 да 20.00 да 31 снежня.

Цэны

Дрэва вышынёй да 1 метра каштуе 8.5 рублёў. У прыватнiка на 1 рубль больш, але з упакаваннем.

1−2 метры — 11 руб.
2−3 метры — 16 руб.
3−5 метраў - 22 руб. (за такой высокай елкай трэба ехаць у лясгас)

На кiрмашах прадаюць і так званыя навагоднія букеты з яловых галінак. Кошт 2 рублі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў гродзенцаў з'явіўся выбар у каго купляць елку на свята: як і раней, у прадстаўнікоў лясгаса, або ў прыватнага прадпрымальніка. Адрозненне - цана і ўпакоўка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика