У Ваўкавыску з'явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц
05.06.2017 18:20
—
Новости Общества
|
У старым цэнтры Ваўкавыска ў хуткім часе з’явяцца таблічкі з гістарычнымі назвамі вуліц. Тапанімічная камісія вызначыць дамы, на якіх будуць устаноўлены таблічкі, і мову для напісання назвы. У пералік увайшлі дванаццаць вуліц: завулак і вуліца К. Маркса, вуліцы Баграціёна, Дзяржынскага, Жолудзева, Чырвонаармейская, Кутузава, Леніна, Мядзведзева, Панковай, Перамогі і Савецкая, На чарговай сесіі Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 26 мая, мясцовыя дэпутаты цікавіліся ходам выканання рашэння райсавета ад 27 лютага 2017 года, згодна якога адпаведныя інстанцыі і ваенна-гістарычны музей імя Баграціёна павінны зрабіць спіс назваў асноўных вуліц Ваўкавыска з улікам гістарычных перыядаў, вызначыць некалькі будынкаў у гістарычным цэнтры горада і ўдакладніць, якія аб’екты размяшчаліся ў гэтых будынках у розныя гістарычныя перыяды. А ваўкавыскім камунальнікам загадана адшукаць магчымасць для вырабу таблічкі на вуліцах і будынках Ваўкавыска і карты-схемы горада і размясціць у цэнтральнай частцы райцэнтра. У хуткім часе ўсё гэта павінна з’явіцца ў гарадской прасторы раённага цэнтра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У старым цэнтры Ваўкавыска ў хуткім часе з'явяцца таблічкі з гістарычнымі назвамі вуліц. Тапанімічная камісія вызначыць дамы, на якіх будуць устаноўлены таблічкі,...
|
|