"Матачка Божая, Матачка Добрая": на Браслаўшчыне знайшлі старадаўні абразок з беларускай малітвай
14.06.2017 13:04
—
Новости Общества
|
Гэты абразок Маці Божай Вастрабрамскай я знайшоў паміж старонак кніжачкі «Żywy różaniec», якую летась даслала мне Юлія Цярэнцьева з вёскі Зарачча на Браслаўшчыне. Пра У старых малітоўніках і рэлігійных кніжках часта можна знайсці папяровыя абразкі. Іх укладалі як закладкі між старонкамі ці проста, каб не згубіўся. Разгарнуўшы кніжачку «Żywy różaniec», якую даслала мне Юлія, я знайшоў моцна патрапаны каляровы абразок Маці Божай Вастрабрамскай. Перагарнуў яго — і быў вельмі здзіўлены. На зваротным баку абразка быў надрукаваны верш па-беларуску лацінкай. Частка тэксту страчана, аднак лёгка было зразумець, што гэта за верш. «Матачка Божая, Матачка Добрая, бедныя дзеці. мы клічам Цябе…» — песню на гэтыя словы, злёгку змененую, сёння спяваюць у многіх беларускіх касцёлах. Простыя і натхнёныя словы, напісаць якія мог толькі такі аўтар, які не толькі паэтычны дар меў, але і добра ведаў душу беларуса-селяніна.
Гэтая рэлігійная песня лічыцца народнай. У пачатку ХХ стагоддзя яе паклаў на музыку ксёндз Фабіян Абрантовіч, які быў беларусам і ідэйным прыхільнікам беларускага адраджэння. Песня На абразку няма ні даты і месца друку, ні пазнакі аб дазволе духоўнай улады на друк. Паходжанне абразка — загадка. Трэба сказаць, што каляровы друк з залацістымі ўстаўкамі быў характэрны для абразкоў, датаваных ад 1890-х да пачатку І Сусветнай вайны. Прынамсі такую выснову можна зрабіць, прааналізаваўшы калекцыю каталіцкіх абразкоў, якую я сабраў у ваколіцах Глыбокага. Абразкі, датаваныя міжваенным перыядам, такога афармлення не мелі. Гістарычных звестак пра друк беларускіх абразкоў перад І Сусветнай вайной вельмі мала. У 1912 годзе Рамуальд Зямкевіч перасылаў Аляксандру Ельскаму «абразок Маці Божай Вастрабрамскай з вершаванай малітвай пяра Сыракомлі. Гэты абразок быў выдадзены ў бягучым годзе коштам маім [г. зн., Зямкевіча] і пана Власта (Вацлава Ластоўскага)». Яўхім Карскі піша, што «Образки… с белорусскими молитвами на обороте напечатаны в 1913 г. в Вильне и Кракове». Ці не адзін з абразкоў гэтага выдання знайшоўся на Браслаўшчыне? Гісторык літаратуры Вячаслаў Мартысюк з Брэста адказаў мне, што верш «Матачка Божая, Матачка Добрая…» стылістычна не падобны да вершаў Сыракомлі. Аднак, можа, усё ж Зямкевіч і Ластоўскі надрукавалі абразок з гэтым вершам, але памыляліся, прыпісваючы яго аўтарства Сыракомлю? Мы не ведаем іншага абразка Маці Божай Вастрабрамскай таго часу з вершам па-беларуску. У любым выпадку, гэты абразок — адно з першых каталіцкіх выданняў часоў беларускага Адраджэння. Спадзяюся, навукоўцам удасца высветліць яго паходжанне. Яшчэ адна акалічнасць звяртае на сябе ўвагу. Абразок моцна патрапаны, забруджаны пальцамі сялянскіх рук. Гэтаксама выглядаюць у старых малітоўніках старонкі з папулярнымі малітвамі, якімі чалавек маліўся сотні, тысячы разоў. Падобна, што верш «Матачка Божая, Матачка Добрая…» быў адной з улюбёных малітваў чалавека, якому гэты абразок належаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На абразку няма ні даты, ні месца друку, ні пазнакі аб дазволе духоўнай улады на друк. Паходжанне абразка - загадка. |
|