У Пінску судзяць мяркуемага ўдзельніка акцыі "недармаедаў". Працэс праходзіць на мове
01.08.2017 09:54
—
Новости Общества
|
Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў паўторны рзгляд справы ў дачыненні Алеся Аўсеенкі, якому інкрымінуецца ўдзел у Раней, 27 красавіка, спадар Аўсеенка ўжо быў завочна асуджаны за гэтыя дзеянні і пакараны штрафам у 20 базавых велічыняў. Аднак пінчук абскардзіў рашэнне мясцовага суда. Праз працэдурныя парушэнні Брэсцкі абласны суд адмяніў судовы вырак і вярнуў справу ў Пінск. Сваю віну Алесь Аўсеенка не прызнаў, хоць і не адмаўляў, што прысутнічаў на плошчы 26 сакавіка. Ён выступіў з разгорнутым спічам, у якім апісаў падзеі таго дня, абгрунтаваў сваё права на ўдзел у мірных акцыях, даў ацэнку стану з правамі чалавека ў краіне, назваў судовыя пераследы ўдзельнікаў мірных акцый палітычнымі рэпрэсіямі і прапанаваў скончыць ягоную справу за адсутнасцью складу адміністрацыйнага правапарушэння. Таксама падсудны выступіў з некалькімі хадайніцтвамі: правядзенне працэсу па-беларуску, выклік у суд некалькіх сведак (у тым ліку кіраўніка міліцыі Пінску). Суддзя Андрэй Бычыла пагадзіўся весці працэс па-беларуску, выклікаць сведак (акрамя кіраўніка пінскай міліцыі) і перанёс працэс на 10 жніўня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падсудны выступіў з хадайніцтвам правясцi працэс па-беларуску. Суддзя яго задавальнiў. |
|