Як за Тызенгаўзам: лясная адміністрацыя зноў будзе ў цэнтры Гродна
25.08.2017 09:54
—
Новости Общества
|
Да канца 2017 года стары будынак па адрасе плошча Тызенгаўза 4Б перададуць ва ўласнасць Міністэрства Лясной гаспадаркі Беларусі. Пра гэта парталу Hrodna.life ва ўпраўленні архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама. У будучыні там плануецца размясціць лясную адміністрацыю, музей лясной гаспадаркі, а таксама фiтааптэку.
Ва ўпраўленні Лясной гаспадаркі Гродзенскай вобласці распавялі, што ім прыемна, што ў іх уласнасць перададуць будынак, дзе ў канцы ХVIII стагоддзя працавалі іх калегі. На дадзены момант праект рэканструкцыі будынка знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. Пры добрым раскладзе ў будучыні ў будынку можа размесціцца лясная адміністрацыя, музей лясной гаспадаркі і фiтааптэка. Але гэта ўсяго толькі планы. Як будзе насамрэч — пакуль невядома. Нагадаем, у пачатку ліпеня горад спрабаваў прадаць стары будынак на аўкцыёне за 440 тысяч долараў. Але тады пакупніка на аб’ект не знайшлося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца 2017 года стары будынак па адрасе плошча Тызенгаўза 4Б перададуць ва ўласнасць Міністэрства Лясной гаспадаркі Беларусі.
|
|