"Прысягаем сваім жыцьцём". Сям'я японскага мастака, які сядзіць у Беларусi, звярнулася да Лукашэнкі. 21.by

"Прысягаем сваім жыцьцём". Сям'я японскага мастака, які сядзіць у Беларусi, звярнулася да Лукашэнкі

21.02.2018 17:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Чаму ў Менску яго прынялі за страшнага злачынцу? Ён зрабіў так, як любы іншы пасажыр на ягоным месцы», — напісала кіраўніку Беларусі сям’я Даічы Ёшыда, страціўшы надзею на перагляд ягонай справы.


Фото: Радио «Свабода»

Грамадзянін Японіі Даічы Ёшыда асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэньне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 і ч. 1 арт. 333−1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

Адвакат Дзьмітры Шылаў, які прадстаўляе інтарэсы Даічы Ёшыда, днямі атрымаў адказ Вярхоўнага суду на сваю скаргу ў справе. Вярхоўны суд лічыць вінаватасць Даічы Ёшыда даказанай, а прысуд справядлівым.

У сваім лісце да кіраўніка Беларусі сям’я Ёшыда зноў расказвае гісторыю затрымання і асуджэння Даічы.

Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менск і Абу-Дабі. Ён сцвярджае, што служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зняволення за незаконны правоз і перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасьці.


Лiст сям’i Ёшыда

Сям’я Ёшыда піша ў лісце, што Даічы захапляецца калекцыянаваннем дэталяў старажытнай зброі і выкарыстоўвае яе ў якасьці мадэляў для сваіх малюнкаў.

«Як ён мог зрабіць нешта супрацьзаконнае, калі атрымаў дазвол на вываз багажу і на пасадку ў самалёт? Багаж ён мусіў атрымаць у аэрапорце Нарыта ў Токіё, а ў аэрапорце Менск-2 знаходзіўся транзытам», — пытаецца ў сваім лісце сям’я Ёшыда.

У адказе на скаргу адваката прадстаўнік Вярхоўнага суду таксама спасылаецца на паказанні сьведак у працэсе, паводле якіх мусіць праводзіцца надгляд багажу ўсіх пасажыраў, якія перамяшчаюцца праз беларускія аэрапорты, у тым ліку транзытных. Гаворыцца таксама пра тое, што, паводле заканадаўства, транзытныя пасажыры зьяўляюцца асобамі, якія перасеклі мяжу Рэспублікі Беларусь.

«Даічы займаецца сваім любым заняткам — манга, любіць вандраваць і ў сваіх паездках можа знайсьці тэму для чарговага малюнка, — піша сям’я Ёшыда. — Ён звычайны японец, дружалюбны, ніколі не рабіў дрэнных учынкаў, не рабіў непрыемнасцяў іншым».

Сям’я Ёшыда піша, што за апошнія паўтара года бацькі Даічы 8 разоў наведвалі Беларусь, каб удзельнічаць у судах і сустракацца зь ім. І кожны раз яны спадзяваліся вярнуцца дахаты разам з сынам, гаворыцца ў лісце.

«Паважаны спадар Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч, мы бацькі, блізкія сваякі Ёшыда Даічы звяртаемся да вас зь вялізнай просьбай. Дапамажыце, калі ласка, нашаму сыну. Дапамажыце, калі ласка, сыну вярнуцца дахаты».

У лісьце бацькі Даічы Ёшыда «прысягаюць сваім жыцьцём», што сын ніколі не дазволіў бы сабе нават думкі, каб нанесці шкоду Рэспубліцы Беларусь.

«Даічы ніколі не быў злачынцам і не стане ім», — заканчвае сям’я Ёшыда свой ліст да Аляксандра Лукашэнкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Чаму ў Менску яго прынялі за страшнага злачынцу? Ён зрабіў так, як любы іншы пасажыр на ягоным месцы", - напісала кіраўніку Беларусі сям'я Даічы Ёшыда, страціўшы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика