Людзі Смаргоншчыны: Станіслава Смаленская
05.04.2018
—
Новости Общества
|
Нядаўна работніца мясцовага філіяла аблспажыўтаварыства Станіслава Смаленская адзначыла свой светлы жыццёвы юбілей. Яна адпрацавала тут 42 гады. Пачала працоўную дзейнасць вучнем повара, працавала поварам у сталовых “Смаргоньсілікатабетона” і завода аптычнага станкабудавання. Ад райспажыўтаварыства атрымала накіраванне на паступленне ў Магілёўскі тэхналагічны інстытут на інжынера-тэхнолага. Вучылася завочна.
Пасля заканчэння Магілёўскага тэхналагічнага інстытута Станіславу Смаленскую прызначылі дырэктарам аб’яднання сталовых на філіял Мінскага трактарнага завода, будаўніцтва якога тады было ў самым разгары. Спачатку там былі дзве сталовыя, потым пабудавалі яшчэ дзве. Сталовую адкрылі і на камбінаце панэльнага домабудавання. Акрамя гэтага працавалі 6 буфетаў. Работа па арганізацыі грамадскага харчавання была не з лёгкіх, бо ў другой палове 80-х гадоў узнікалі пэўныя цяжкасці з закупкай харчовых прадуктаў для прыгатавання абедаў. Гэта цяпер у магазінах усяго хапае, толькі плаці грошы. Калі распаўся грамхарч, Станіслава Смаленская вярнулася ў райспажыўтаварыства, працавала на розных пасадах, апошнім часам у вытворчых цэхах універсама “Родны кут”. Яна з прыемнасцю ўзгадвае аб тым, што на жыццёвым шляху сустракаліся добрыя людзі. Усе, з кім працавала, вітаюцца пры сустрэчы, узгадваюць мінулае, маладыя гады. Станіслава Станіславаўна таксама памятае сваіх настаўнікаў на вытворчасці, у каго вучылася, набіралася вопыту. Пазней яна сама ўжо дзялілася ведамі з маладымі работнікамі. Прызналася, што калі б можна было вярнуцца ў маладосць, то не стала б нічога мяняць, пайшла б па гэтым жа працоўным шляху. У філіяле аблспажыўтаварыства ў яе з’явіліся нават сябры, з якімі яна падтрымлівае адносіны на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна работніца мясцовага філіяла аблспажыўтаварыства Станіслава Смаленская адзначыла свой светлы жыццёвы юбілей. Яна адпрацавала тут 42 гады. Пачала працоўную...
|
|