Рамонт дарог – напрамак стратэгічны
20.04.2018
—
Новости Общества
|
На мінулым тыдні Петрыкаўшчыну наведала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Кавалькова. Аксана Міхайлаўна разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Макарэвічам правяла сустрэчу грамадзянаў у памяшканні райсавета. На прыём звярнулася некалькі жыхароў раёна. У сваіх зваротах яны закранулі пытанні будаўніцтва дарог і жылля, працаўладкавання. Наталля Бялько у мінулым працавала жывёлаводам у КСУП імя Ульянава, выйшла на пенсію і лічыць, што ёй арганізацыя не аплаціла за перапрацоўку працоўнага часу. Аксана Кавалькова паабяцала вывучыць агучанае заяўніцай пытанне. Віктара Іванова непакоіць стан дарожнага пакрыцця ў горадзе. На яго думку, сур’ёзнай увагі патрабуе і вуліца Пушкіна. Таксама спадара хвалявала пытанне працаўладкавання моладзі. Сяргей Макарэвіч запэўніў, што працы для моладзі хапае – у раёне ў службу занятасці прадпрыемствамі і арганізацыямі заяўлена больш 150 вакансій. Узводзіцца горнаабагачальны камбінат, дзе таксама патрабуюцца рабочыя рукі. Адносна ж рамонту дарожнага пакрыцця – работы ўжо вядуцца. Петрыкаўчанін Юрый Танюшкін агучыў сваю праблему: у час дажджу вада зацякае ў пад’езд шматкватэрнага дома. Прысутны на прыёме выканаўца абавязкаў дырэктара райжылкамгаса Юрый Кузняцоў запісаў гэта пытанне для разгляду і прыняцця мер. Н. ЧАРНЯЎСКАЯ, фота А. ГУСЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні Петрыкаўшчыну наведала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Кавалькова. Аксана Міхайлаўна разам са старшынёй... |
|