Граблі, хлопчыкі, бяры!. 21.by

Граблі, хлопчыкі, бяры!

20.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

суботн
…Згодзен, паралель з Коласавым “Мужыком” не самая ідэйна аптымальная, але ж так ладна сюды ўпісваюцца граблі... Нават рытміка радка захавалася.

Але ж насамрэч зараз час грабляў і дзеркачоў, сякерак і кустарэзаў, пэндзляў і шуфляў. Тым больш што і нагода прыдатная – рэспубліканскі суботнік. Так што маецца выключная магчымасць гуртом навесці апошні штрышок у плане навядзення парадку на тэрыторыях – пад жарты і, хто ўмее і не саромеецца,  пад песні.

Распараджэннем райвыканкама створана рабочая група па правядзенні на тэрыторыі раёна рэспубліканскага суботніка, якую ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарняўская.

Прадугледжана, што суботнік праводзіцца на добраахвотнай аснове на працоўных месцах або на аб’ектах добраўпарадкавання – падведамасных тэрыторыях, месцах воінскай славы, пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны, аб’ектах гістарычна-культурнай спадчыны, у населеных пунктах.

Згодна з распараджэннем заробленыя ў дзень суботніка грашовыя сродкі, у тым ліку на працоўных месцах, пералічваюцца на спецыяльны рахунак райвыканкама ў ЦБП № 320 філіяла № 317 ААТ “ААБ Беларусбанк”, УНП 400065489, БІК АКВВВY21317ВY03АКВВ36414260002413300000.

Давайце рабіць наш край прыгажэйшым, землякі!

У. ЕСІПАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
…Згодзен, паралель з Коласавым “Мужыком” не самая ідэйна аптымальная, але ж так ладна сюды ўпісваюцца граблі... Нават рытміка радка захавалася. Але ж насамрэч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика