Заўтра — рэспубліканскі суботнік
20.04.2018
—
Новости Общества
|
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі заўтра, 21 красавіка. У Магілёўскай вобласці ў ім прымуць удзел больш за 300 тысяч чалавек. Палова грашовых сродкаў, заробленых падчас суботніка, застанецца ў распараджэнні аблвыканкама і будзе выкарыстана на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга сезона. Астатнія 50 працэнтаў пералічаць Міністэрству фінансаў, яны будуць накіраваны на закупку медыцынскага абсталявання для Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з мэтай арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання меддапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі заўтра, 21 красавіка. У Магілёўскай вобласці ў ім прымуць удзел больш за 300 тысяч чалавек. Палова грашовых сродкаў,...
|
|