Дзесяцікласніца смаргонскай СШ №5 Марта АДАХОЎСКАЯ – пераможца рэспубліканскай інтэрнет-алімпіяды. 21.by

Дзесяцікласніца смаргонскай СШ №5 Марта АДАХОЎСКАЯ – пераможца рэспубліканскай інтэрнет-алімпіяды

04.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другое месца і дыплом ІІ ступені заваявала вучаніца выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры СШ №5 Наталлі Александровіч на рэспубліканскай інтэрнет-алімпіядзе па беларускай літаратуры.

марта 011.jpg

Марта Адахоўская не першы год удзельнічае ў прадметных алімпіядах. Дзяўчына стала летась пераможцай раённага этапу па беларускай мове і атрымала дыплом ІІ ступені на рэспубліканскім этапе. А сёлета асмелілася паўдзельнічаць у рэспубліканскай інтэрнет-алімпіядзе, якая ладзіцца пры падтрымцы навукова-метадычнай ўстановы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый.

Алімпіяда праводзілася ў два этапы: дыстанцыйны і вочны. Кожны этап уключай тры туры. Усе Марта прайшла вартасна і выйшла ў фінал, дзе прадставілі відэаролік, на якім занатавана інтэрв’ю з сучасным паэтам.

Віншуем з перамогай Марту і яе настаўніцу!

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другое месца і дыплом ІІ ступені заваявала вучаніца выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры СШ №5 Наталлі Александровіч на рэспубліканскай інтэрнет-алімпіядзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика