Яшчэ адна аптэка адчынілася ў Альшанах. 21.by

Яшчэ адна аптэка адчынілася ў Альшанах

18.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

аптэка
У аптэках сучасны чалавек мае такую ж патрэбу, як і ў звычайных магазінах. У кожным доме ёсць свая аптэчка, якая пастаянна абнаўляецца.

Таму з’яўленне другой аптэкі ў аграгарадку Альшаны – падзея  неабходная. Знаходзіцца яна на выездзе з населенага пункта і размяшчаецца ў будынку магазіна “Санта”. Адчынілася яна яшчэ восьмага мая, таму ўжо можна гаварыць аб першых выніках работы з загадчыкам аптэкі Аленай Сяргееўнай Крох.ЕЛЕНА КРОХ

– Пэўна многа людзей ўжо завітала да вас?

– Сапраўды, кліенты былі ўжо ў першы дзень работы. У асноўным прыхо-дзяць тыя, хто прыязджае па пакупкі ў магазін. І прыемна здзіўляюцца, што з’явілася аптэка. Раней у Альшанах дзейнічала толькі адна аптэка, якая знаходзіцца ў будынку Дома культуры, што ў цэнтры. Наколькі я ведаю, дзяўчатам там даводзілася працаваць не прысядаючы. Таму адкрыццё другой аптэкі было неабходнасцю. Паколькі яна знаходзіцца ў новым раёне аграгарадка, дзе ў асноўным жывуць маладыя сем’і, то і часцей адпускаю лекі для дзяцей. А вось людзі старэйшага ўзросту пакуль радзей завітваюць да нас. Пэўна, яшчэ не ўсе ведаюць.

Алена Сяргееўна да таго, як стаць загадчыкам аптэкі ў Альшанах, працавала ў аптэцы № 87 г. Давыд-Гарадка, адкуль сама родам. Скончыла  фармацэўтычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і атрымала размеркаванне на сваю малую радзіму. Працавала ў аптэцы рэцэптарам, а зараз яна не толькі самастойна абслугоўвае людзей, але і адказвае за ўсю дакументацыю.

– Спачатку было крыху складана, але потым прызвычаілася. Калі ёсць вольная хвіліна, займаюся дакументамі. У аптэцы каля трох тысяч назваў лекаў як айчыннай, так і замежнай вытворчасці, таксама працуем па зяўках людзей. Для нас важна, каб кліент прыйшоў у аптэку і набыў тыя лекі, якія яму патрэбны.

– Ці часта кліенты пытаюцца парады ў вас?

– Безумоўна, без гэтага нельга ўявіць работу кожнага фармацэўта. Не ўсе ж цудоўна разбіраюцца ў леках, асабліва людзі старэйшага ўзросту. Гэта моладзь, узброіўшыся інтэрнэтам, прыходзіць па канкрэтныя прэпараты. Калі няма такіх у продажы, падбіраем аналагі. Хочацца адзначыць, што ў апошні час людзі сталі больш выбіраць лекі беларускай вытворчасці. І тут не толькі ў кошце справа, сапраўды,  многія не ўступаюць па сваіх характарыстыках замежным.

Але  ўсё ж хачу пажадаць чытачам менш хварэць і калі заходзіць у аптэку, то толькі па вітаміны, – дадае Алена.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота

Аўтара

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У аптэках сучасны чалавек мае такую ж патрэбу, як і ў звычайных магазінах. У кожным доме ёсць свая аптэчка,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика