Спякота, інтрыга, экстрым. “Ураджай” узяў Кубак імя Андрэя Андрука. 21.by

Спякота, інтрыга, экстрым. “Ураджай” узяў Кубак імя Андрэя Андрука

04.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговая баталія сабрала на гарадскім стадыёне прыхільнікаў футбола з горада і раёна. Нягледзячы на тое, што заявілася на розыгрыш Кубка імя Андрэя Андрука толькі чатыры каманды, гуляць футбалістам даводзілася пры спякотным надвор’і, а стан спартыўнага аб’екта пакідаў гледачоў і спартсменаў у экстрэмальных умовах, спаборніцтвы прайшлі не без інтрыгі.

IMG_2913_2

У першай гульні па поле выйшлі каманды УП “Палессе-Аграінвест” і ФК “Курыцічы”. Госці перамаглі з мінімальнай перавагай 2:1. У другой сустрэчы сышліся футбалісты ФСК “Ураджай” і ДЮСШ з Капаткевічаў. Асноўны час не выявіў пераможцаў і толькі серыя пенальці вывела “ўраджайцаў” наперад з лікам 5:4.

У змаганні за трэцяе месца юнакі з Капаткевічаў без праблем пераадолелі “Палессе-Аграінвест” (3:1). З такім жа лікам прайшла гульня за першае месца паміж дружынамі “Ураджаю” і ФК “Курыцічы” на карысць першых.
IMG_2815_2

Лепшымі ігракамі турніру былі прызнаны Дзмітрый Селівонец (ДЮСШ), Павел Кавальчук (ФК “Курыцічы”) і Яўген Белы (ФСК “Ураджай”).


IMG_2933_2

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая баталія сабрала на гарадскім стадыёне прыхільнікаў футбола з горада і раёна. Нягледзячы на тое, што заявілася на розыгрыш Кубка імя Андрэя Андрука толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика