На кантролі – харчаванне механізатараў. 21.by

На кантролі – харчаванне механізатараў

15.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сельгаспрадпрыемствы актыўна вядуць корманарыхтоўчую кампанію, пачалася ўборка рапсу, ды і статкі ўжо знаходзяцца на пашы. І тут у большай ступені якасць правядзення работ залежыць ад правільнай арганізацыі іх умоў. У тым ліку ў плане забеспячэння гарачым харчаваннем. На гэтыя моманты на мінулым тыдні звярнуў увагу раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК.

Старшыня райкама Ірына Берднік наведала сталовыя ў шэрагу гаспадарак.

Як паведаміла повар сталовай ААТ “Курыцічы” Ганна Плікус, штодзень у сярэднім тут харчуюцца 16 працаўнікоў. Стравы разнастайныя. З прадуктамі перабояў не ўзнікае.

Па 16-18 абедаў гатуюць у сталовай КСУП “Чалюшчавічы”. У сярэднім, як      адзначыла повар Ніна Цітоў, у дзень тут гатуюць па 25-30 порцый, бывае і па 40. Трэба сказаць, што да ўсяго ў сталовай гатуюцца вячэры для пастухоў. Аднак ёсць і праблемы. Напрыклад, у мясцовым магазіне райспажыўтаварыства бракуе прадуктаў першай неабходнасці – цукру, прыпраў, макаронаў. І заказаць іх даволі праблематычна.

Повар і раздатчыца з КСУП “Чалюшчавічы”  Ніна Цітоў і Алеся Самусевіч

Повар і раздатчыца з КСУП “Чалюшчавічы”
Ніна Цітоў і Алеся Самусевіч

У КСУП “Кашэвічы” возяць гарачыя абеды з КСУП імя Ульянава. Штодзень тут харчуюцца па 8-10 механізатараў.

Пакуль 9 чалавек харчуюцца ў ААТ “Навасёлкі”. Як адзначыла повар Тамара Кузняцова, да пачатку ўборачнай кампаніі колькасць абедаў узрасце. Што важна, перабояў з прадуктамі тут няма.

Па 35-40 гарачых абедаў штодзень гатуе повар КСУП “Запаветы Ільіча” Надзея Палтаран. Няма праблем з забеспячэннем інвентаром, а таксама наяўнасцю прадуктаў. Да таго сталовая мае магчымасць рэалізацыі абедаў жадаючым падсілкавацца. Трэба сказаць, што поўны кошт абеда крыху больш за 3 рублі. Для працаўнікоў жа гаспадаркі ён каштуе 1 рубель.

Гарачае харчаванне арганізавана і ў астатніх сельгаспрадпрыемствах раёна.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельгаспрадпрыемствы актыўна вядуць корманарыхтоўчую кампанію, пачалася ўборка рапсу, ды і статкі ўжо знаходзяцца на пашы. І тут у большай ступені якасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика