Свята да Дня медыцынскіх работнікаў прайшло ў Цэнтры культуры
15.06.2018
—
Новости Общества
|
У Смаргоні ўганаравалі людзей самай гуманнай прафесіі – медыцынскіх работнікаў.
У фае Цэнтра культуры “віноўнікаў” урачыстасці сустракаў ваенны аркестр. А на сцэне для іх выступалі Дзяніс Дзямідаў і Марына Шорац. З віншаваннямі да дня прафесійнага свята і падарункамі прыйшлі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, яго намеснік Генадзь Бычко, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, ваенны камісар Леанард Гружэўскі і благачынны Смаргонскай акругі Анатоль Рэзановіч.
Ганаровымі граматамі Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кудзяньчук, урач-анколаг Віктар Дамшэвіч, участковая медсястра Святлана Заіка, урач-педыятар Ала Карвецкая, аперацыйная медсястра Вольга Сенчанка. Ганаровыя граматы і падзячныя лісты ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама атрымалі за добрасумленную працу ў галіне ўрач Станіслаў Ордаш, загадчык хірургічным аддзяленнем Аляксандр Саўко, урач-нарколаг Ірына Турноўская, медсястра Ірына Капцюг, акушэрка Людміла Шыш, медсёстры Наталля Гілёва і Вольга Бажышка. Шэраг працаўнікоў узнагароджаны граматамі галоўнага ўрача. Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Смаргоні ўганаравалі людзей самай гуманнай прафесіі – медыцынскіх работнікаў.
|
|