ТАА “Белінвестторг-сплаў” з Белаазёрска ў панядзелак, 25 чэрвеня, пачало ажыццяўляць вываз адходаў з пляцоўкі каля п. Зялёны Бор.
- За два дні з гэтай пляцоўкі вывезлі больш за 350 тон адходаў, – расказаў “ІВ” старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук. – У адпаведнасці з распрацаваным графікам, да 1 верасня 2018 года ўсе адходы павінны быць поўнасцю вывезены. Пасля вывазу адходаў землекарыстальнікі правядуць рэкультывацыю.