«Лепшы сябар-спартыўная пляцоўка»
02.07.2018
—
Новости Общества
|
Дзяцінства - асаблівая пара ў жыцці чалавека, час самага цікавага развіцця асобы. Перыяд дзяцінства павінен быць часам свету і здароўя, духоўна-маральнага, інтэлектуальнага станаўлення і росту.
Найважнейшай задачай дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Яслі-сад №13 г. Смаргоні» з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, выхаванне жыццярадаснага, фізічна і псіхічна здольнага, гарманічна і творча развітага дзіцяці. Здароўе і рух — два ўзаемазалежных кампанента жыцця любога чалавека, а дзіцяці ў асаблівасці. Знаходжанне дзяцей на свежым паветры мае вялікае значэнне для фізічнага развіцця, з'яўляецца першым і найбольш даступным сродкам загартоўвання дзіцячага арганізма. Падчас гульняў і заняткаў на свежым паветры ў дзяцей фарміруюцца ўменні выкарыстоўваць набытыя навыкі ў разнастайных жыццёвых сітуацыях. Для ажыццяўлення задач ўсебаковага развіцця і арганізацыі разнастайнай дзейнасці дзяцей у летні перыяд калектыў дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» аформіў для дзяцей спартыўную пляцоўку. На гэтай пляцоўцы ёсць шмат абсталявання: сцяна з вертыкальнымі мішэнямі для кідання, дарожка для прафілактыкі плоскаступнёвасці, палка падлогавая з дробным спартовым інвентаром, цягнік насценны з кішэнькамі для раздатачнага спартыўнага інвентара (сцяжкі, султанчики, мяшэчкі, гантэлі, абручы і г. д.). Ёсць выносная карова для кідання кольцаў і мячоў, мішэнь, дугі і тунэлі, мяккі модуль, кальцеброс. Наогул, кожнае дзіця знойдзе сабе занятак па цікавасці, а самае галоўнае – з карысцю для здароўя. Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяцінства - асаблівая пара ў жыцці чалавека, час самага цікавага развіцця асобы. Перыяд дзяцінства павінен быць часам свету і здароўя, духоўна-маральнага,...
|
|