Кореличский педагог Лариса Шугля во Всемирный день фотографии раскрыла секреты удачных снимков. 21.by

Кореличский педагог Лариса Шугля во Всемирный день фотографии раскрыла секреты удачных снимков

19.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 жніўня адзначаецца Сусветны дзень фатаграфіі. Свята цікавае тым, што фотамастацтва – гэта наогул унікальная з’ява. Менавіта дзякуючы фотаздымкам можна захаваць у памяці любімых людзей, прыгожыя месцы і цікавыя моманты, якія больш ніколі не паўторацца… Ларыса Мікалаеўна Шугля гэта разумее і таму ўжо на працягу дзесяці год не ўяўляе сваё жыццё без фатаграфіі.


– Калі Вы зразумелі, што хочаце займацца фатаграфіяй?

– Ведаеце, гэта адбылося выпадкова. Першыя здымкі пачала рабіць яшчэ ў дзяцінстве, калі ў таты быў сапраўдны фотаапарат. Здымала я тады ў асноўным сямейныя падзеі, а ўжо праз дзесяць год пачала весці ў школе дзіцячы гурток па фотамастацтву. Праўда, я і падумаць нават не магла, колькі тут нюансаў! Калі раней мне здавалася, што націснула на кнопачку – і ўсё, то зараз я так ужо не лічу (усміхаецца).

– Што самае цяжкае ў мастацтве фотаздымкі?

– Знайсці сюжэт. Часам бывае так: глядзіш навокал – усё добра, усё прыгожа, але карцінкі няма. Не атрымліваецца. Таму галоўнае – умець бачыць. Звычайна я іду кудысьці, кідаю погляд і разумею: вось яно – тое, што трэба.

– На што Вы гатовы пайсці дзеля прыгожага кадра?

– Для мяне ўвогуле няма ніякіх межаў. Я магу шмат хадзіць і далёка ездзіць, каб у выніку атрымаць здымак, якім буду ганарыцца.

– Паколькі ў Вас ёсць асноўная праца, ці хапае Вам часу на любімае хобі?

– На вялікі жаль, зараз часу вельмі мала. А калі ён і ёсць, то марнуецца на дачу… Лета, самі разумееце, трэба працаваць. А часам вельмі хочацца вылезці з гэтай руціны, схапіцца за камеру і пайсці куды вочы глядзяць…

— Ці ўдзельнічаюць Вашы работы ў конкурсах?

– Два гады таму мы з вучнямі прымалі ўдзел у конкурсе “Залатая рысь”, дзе сярод чатырнаццаці краін свету ў фінал выйшлі два нашых фотаздымка. Лічу, што гэта вельмі неблагі вынік. Яшчэ, напрыклад, зусім нядаўна занялі з рабятамі другое месца на абласным конкурсе. Таксама мае работы восем разоў станавіліся лепшымі на фотахостынгу “Яндэкс”. Прыемна, канешне, нічога не скажаш.

– Што любіце фатаграфаваць больш за ўсё?

– Паколькі я патрыёт, то больш за ўсё люблю здымаць Радзіму. Тэма ўборачнай – адна з любімых. Мы з дзецьмі бяром беларускія касцюмы, нацыянальную ежу і ідзём у поле. Часам здаецца, што я сядзела б там вечна (смяецца). У выніку атрымліваецца так прыгожа, што не толькі вочы радуюцца, але і самае галоўнае – душа.

– Ці ёсць нешта, што Вы марыце адлюстраваць на здымках?

– Мая мара – зняць дзікую прыроду. Вельмі хацелася б апынуцца ў сапраўдным лесе, дзе жывёлы знаходзяцца ў сваім звыклым асяроддзі. Ведаеце, нават і ехаць нікуды не трэба, – адныя зубры чаго варты… Гэта настолькі прывабліва, што апыніся я там, – гэта быў бы лепшы водпуск у жыцці!

– Ці не задумваліся Вы аб тым, каб зрабіць хобі асноўным прыбыткам?

Не. Па-першае, у Карэлічах гэта цяжка рэалізаваць. А па-другое, фотамастацтва – вельмі цяжкая праца, якую людзі не разумеюць. Ім здаецца, што калі ў цябе выдатная тэхніка, то ты апрыёры добры фатограф. Мяне гэта заводзіць у тупік… Напрыклад, калі ў цябе атрымаўся смачны суп, то што, гэта заслуга каструлі?

– Вы лічыце сябе аматарам ці ўсё ж такі прафесіяналам?

– Толькі аматарам, вы што… Гэта сфера яшчэ шмат у чым для мяне невядомая. Каб стаць фатографам-прафесіяналам, патрэбен час. Колькі канкрэтна – невядома. Увогуле, няма мяжы для дасканаласці. Як толькі ты дасягаеш адной ступені, адразу з’яўляецца іншая. Дарэчы, фатаграфія сама па сабе дае шмат магчымасцей, бо калі, напрыклад, ты стаў прафесіяналам у партрэтнай здымцы, – самы час заняцца пейзажнай. Гэта розныя тэхнікі і розныя эмоцыі…

– Што для Вас з’яўляецца крыніцай натхнення?

– Адназначна, Беларусь! У нашай рэспубліцы столькі прыгожых месцаў, большасць з якіх з’яўляюцца невядомымі, непазнанымі… Людзі часам не разумеюць, але ж гэта насамрэч так! Трэба разумець, што іншай Радзімы ў нас не будзе. Паказаць Беларусь іншую, па-сапраўднаму чароўную і прывабную, – вось мая місія.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

Фотагалерэя чароўнай Ларысы Шуглі

























 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 жніўня адзначаецца Сусветны дзень фатаграфіі. Свята цікавае тым, што фотамастацтва – гэта наогул унікальная з’ява. Менавіта дзякуючы фотаздымкам можна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика