На шчупакава казанне
27.08.2018
—
Новости Общества
|
У мінулую нядзелю прыпяцкая затока Бычок прымала раённыя спаборніцтвы па летняй рыбалцы, які ўваходзілі ў праграму чатырнаццатай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны. Пра гэта расказалі ў раённым фізкультурна-спартыўным клубе “Ураджай”. Усяго на беразе расчахлілі снасці прадстаўнікі шасці каманд: УП “Палессе-Аграінвест”, ААТ “Рыбгас “Трэмля”, КСУП “Капаткевічы”, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, РАНС і Капаткевіцкай ПМК-67. На гэты раз рыбацкая ўдача ўсміхнулася рыбакам з каманды лясгасу, якія занялі першае месца. На другім месцы апынуліся аматары вудкі з ПМК-67, на трэцім – УП “Палессе-Аграінвест”. Аграінвеставец Сяргей Нягрэй перамог у асабістым першынстве. Ён жа навудзіў і найбольш галоў. Другім тут быў прадстаўнік лясгасу Васіль Міцкевіч, а трэцяе месца заняла Кацярына Дзярхо з рыбгасу. У намінацыі “Самы буйны экземпляр” перамогу святкаваў Андрэй Кармышаў з ПМК-67. П. ВАЛОДЗІН. Фота ФСК “Ураджай”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую нядзелю прыпяцкая затока Бычок прымала раённыя спаборніцтвы па летняй рыбалцы, які ўваходзілі ў праграму чатырнаццатай спартакіяды сярод арганізацый і... |
|