16 верасня – Дзень работнікаў лесу. Віншаванне мясцовай улады
15.09.2018
—
Новости Общества
|
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі! Віншуем вас з прафесійным святам!
Лес - адно з галоўных багаццяў нашай краіны, бясцэнны падарунак прыроды. І ад таго, у якім стане ён знаходзіцца, залежаць наша здароўе і здароўе нашых дзяцей. На Смаргоншчыне лясны комплекс развіваецца апераджальнымі тэмпамі: працягваецца інтэнсіўнае ўкараненне сучасных тэхналогій нарыхтоўкі драўніны, вядзенне лясной гаспадаркі, актыўна рэалізуюц-ца інвестыцыйныя праекты па яе глыбокай перапрацоўцы, растуць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі. У лясной галіне працуюць па-сапраўднаму адданыя справе людзі, якія хвалююцца за памнажэнне лясных багаццяў, іх беражлівае выкарыстанне. Прыміце словы ўдзячнасці за ваш прафесіяналізм і самаадданасць. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, стабільнасці і росквіту. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. ВІНШУЕМ! За шматгадовую плённую працу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу – узнагароджаны: Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – ГЛЯБОВІЧ Людміла Іосіфаўна, бухгалтар. Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – БАЛЫШ Алег Васільевіч, начальнік дрэваапрацоўчага цэха “Бялкоўшчына”. Падзякай Міністэрства лясной гаспадаркі – ПЯТРОЎСКІ Андрэй Зянонавіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Ганаровай граматай дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – СЯРГЕЙ Мар’ян Іванавіч, вальшчык лесу Ашмянскага лясніцтва. Граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – ЛЕМЕШ Вера Васільеўна, інжынер вытворчага аддзела. Ганаровай граматай Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта – ЮХНЕВІЧ Віктар Аляксандравіч, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны. Падзякай старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта – ПАХОМАЎ Юрый Аляксандравіч, інжынер-лесапатолаг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі! Віншуем вас з прафесійным святам! |
|