У КАРАГОДЗЕ ПРЫГАЖУНЬ. 21.by

У КАРАГОДЗЕ ПРЫГАЖУНЬ

20.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ходзе фестывалю “Кліч Палесся” адбудзецца адно з самых грацыёзных і, мне падаецца, найцікавых мерапрыемстваў – конкурс “Палеская Прыгажуня 2018”.

У час праведзенага ў Гомелі кастынгу вызначыліся адзінаццаць дзяўчат з рэгіёнаў Палесся для ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах, сем з якіх – ураджэнкі Петрыкаўшчыны.

 У нашым інтэрв’ю прыгажуні расказалі пра сябе, свае захапленні, хваляванні, падзяліліся ўражаннямі пра кастынг і першае дэфіле.

IMG_1051

Кацярына Яўлаш,  17 гадоў,

вучаніца  сярэдняй школы № 2 г. Петрыкава:

– Кастынг праходзіў 10 верасня. Дзяўчаты па чарзе заходзілі ў залу, дзе сядзела журы. Пытанні былі рознымі, напрыклад: як мяне завуць, адкуль я родам, пра мае захапленні, хобі, ці змагу я зарыентавацца ў неспадзяванай сітуацыі, кім я сябе бачу ў будучыні. Таксама ўсіх папрасілі прадэфіліраваць. Пасля заканчэння кастынгу абвясцілі, што ўсе прайшлі.

Праз некалькі дзён запрасілі на фотасесію для анлайн-галасавання. У праграме будзе народны танец, чытанне вершаў на беларускай мове і дэфіле.

Даўно хацела паўдзельнічаць у конкурсе, мне ўсё гэта вельмі падабаецца, хоць і вельмі хвалююся зараз.

Я скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, вучуся ў 11 класе. Вельмі люблю турызм і падарожжы. Часта з сям’ёй выязджаем на начоўкі да ракі, дзе я люблю катацца на водных лыжах і на дошцы.

З дзяцінства займаюся валейболам. Вольны час прысвячаю рукадзеллю. Люблю жывёл.

герасіменко

Юлія Герасіменка, 19 гадоў, 

студэнтка МДЛУ:

– Скончыла Курыціцкую сярэднюю школу, пасля паступіла ў Рэчыцкі педагагічны каледж, зараз – студэнтка трэцяга курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

На кастынгу я зразумела, што складаным будзе не толькі час рэпетыцый (трэба якасна прапрацаваць нумары, усе павінны быць на вышыні), але і само выступленне. Для мяне, думаю, і для астатніх дзяўчат таксама, вельмі адказна выходзіць на сцэну, ведаючы, што з другога яе боку знаходзіцца велізарная падтрымка: сябры, калегі, сям’я, людзі, якія аддавалі голас і ўсе хвалююцца за цябе, жадаюць перамогі. У гэты момант разумееш, што ў цябе няма шансу на памылку, павінен усё зрабіць правільна і прыгожа.

Нягледзячы на   цёплы настрой з боку журы, ногі дрыжэлі і пасля выхаду з залы, але эмоцыі перапаўнялі. У час чакання вынікаў паспелі пазнаёміцца   і пасябраваць з дзяўчынкамі.

Што тычыцца маіх захапленняў, гэта, вядома ж, спорт – чатыры гады займалася лёгкай атлетыкай, цяпер не хачу спыняцца на дасягнутых выніках. Вывучаю замежныя мовы – англійскую і нямецкую. У спорце ёсць  медалі, дыпломы і званне чэмпіёнкі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.

IMG_37712

Аляксандра Бобель, 17 гадоў,

студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры:

– Сёлета скончыла петрыкаўскую сярэднюю школу № 2 і паступіла на спецыяльнасць “Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура”. Гэтая спецыяльнасць дасць мне магчымасць рэалізавацца ў жыцці і дапаможа дасягнуць жаданых мэтаў.

Стараюся развівацца ўсебакова, атрымліваць новыя веды. З аднаго боку, мне падабаецца спантаннасць, аднак перакананая, што будаваць планы і ставіць перад сабой мэты проста неабходна. Люблю заўсёды даводзіць да канца пачатую справу.

Цаню сапраўднае сяброўства, люблю жывёл і, вядома, зносіны з цікавымі людзьмі.

Прыгажосць, на мой погляд, – гэта здароўе. А ўдзел у конкурсе “Палеская Прыгажуня 2018” – гэта прыступка на шляху да вяршыні самаразвіцця, важна раскрыцца і пераадолець свае страхі. Я вельмі рада, што прайшла кастынг і пазнаёмілася з такімі цікавымі людзьмі.

IMG_1021

Настасся Шпак, 18 гадоў,

працуе спецыялістам па рэкламе:

– У школьныя часы  займалася вакалам, вучылася ў музычнай школе па класе фартэпіяна. На дадзены момант буду праходзіць курсы юрыспрудэнцыі і візажу.

З ранніх гадоў захапляюся макіяжам, мяркую развівацца менавіта ў гэтай сферы. Што  магу сказаць пра вольны час? Люблю займацца ў спартыўнай зале, чытаць кнігі, катацца на роварах, вясной і летам велапрагулка на тыдзень павінна быць абавязкова.

 володькіна

Маргарыта Валодзькіна, 18 гадоў,

студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны:

– Заўсёды любіла праводзіць вольны час актыўна, спрабаваць сябе ў новым. У школьны час займалася ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Атрымала там добрую базу ў дэфіле і харэаграфіі. Удзельнічалі ў конкурсах міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў, без прызавых месцаў ніколі не вярталіся. Напрыклад, на міжнародным конкурсе “Новыя вяршыні” мы атрымалі дыплом 1 ступені. Удзячна выкладчыкам цэнтра творчасці за іх працу.

Скончыла мадэльную школу  “Крыштальная німфа”. Мару стаць прафесіяналам. Змагу сябе ім лічыць, калі буду бліскуча рабіць сваю справу, атрымліваючы задавальненне, без напружання.

Вучуся на факультэце “Правазнаўства”. Прымаю ўдзел у жыцці ўніверсітэта.

На кастынгу хвалявалася, але як толькі перад журы пачала рассказваць пра сябе, хваляванне знікла. Вядома ж, ім цікава было даведацца пра нашы інтарэсы, захапленні, мэты.

попок

Аляксандра Папок, 17 гадоў,

вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Петрыкава:

– На кастынгу я была першай. Хвалявалася.  Пыталіся, чаму вырашыла прыняць удзел, ці баюся я вялікай публікі і сцэны. Таксама іх цікавіла, ці ёсць шкодныя звычкі і ці займаемся мы спортам. Наогул, проста хацелі даведацца чым займаемся і чым жывём. У мяне невялікі вопыт дэфіле – год назад перамагла ў раённым конкурсе “Міс восень”.

Зараз усе мае інтарэсы накіраваны на вучобу і паспяховую здачу экзаменаў і тэсціравання.

З захапленняў у мяне па-ранейшаму тэатр мод у Петрыкаўскім цэнтры творчасці.

IMG_1074

Аляксандра Піскун, 16 гадоў,

вучаніца сярэдняй школы №1 г. Петрыкава:

– Асабіста я на кастынг не паспела, прыехала крыху пазней, тады, калі аб’явілі, што не хапае дзяўчынак, у дзень  фатаграфавання для галасавання.

 Вольны час люблю бавіць з сябрамі, чытаць цікавыя кніжкі, танцаваць. Раней наведвала танцавальны калектыў “Экшэн”, зараз захапілася Тэатрам мод. Вучуся ў адзінаццатым класе, планую паступаць на праграміста, не менш цікава звязаць сваё жыццё з мадэлінгам.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

Фота Арцёма ГУСЕВА і з асабістых архіваў Юліі Герасіменка,

Маргарыты Валодзькінай і Аляксандры Папок.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ходзе фестывалю “Кліч Палесся” адбудзецца адно з самых грацыёзных і, мне падаецца, найцікавых мерапрыемстваў – конкурс “Палеская Прыгажуня 2018”. У час...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика