На зданиях в Кореличском районе необходимо установить аншлаги. 21.by

На зданиях в Кореличском районе необходимо установить аншлаги

04.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны будынак павінен мець свой адрас. Існуе мноства прычын абавязковага абазначэння вуліц і дамоў на іх у любым населеным пункце. Як без гэтага знайсці патрэбны адрас работнікам хуткай дапамогі, аварыйных і выратавальных службаў, у працы якіх часцей за ўсё дарагая кожная хвіліна? Вось і атрымліваецца, што для таго, хто кліча на дапамогу, гэты час прамаруджання можа стаць трагедыяй.


Назвы вуліц і нумары дамоў, кватэр неабходныя ў працы супрацоўнікаў міліцыі, пошты, іншых службаў. Ды і гасцям зручна, калі патрэбны адрас можна знайсці без праблем. А для гэтага неабходна, каб так званыя аншлагі (шыльды з назвамі вуліц і нумарамі дамоў) адказвалі існуючым патрабаванням, размяшчаліся на бачных месцах і па-сапраўднаму служылі навігатарам.

Акрамя таго, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №384 ад 28 кастрычніка 2016 года з 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. І для хуткага і паспяховага правядзення дадзенай адказнай дзяржаўнай кампаніі таксама важным з’яўляецца дакладнае абазначэнне вуліц і нумарацыі будынкаў.

Жыллёва-камунальная гаспадарка займаецца размяшчэннем шыльдаў з нумарацыяй шматкватэрных дамоў і пад’ездаў у іх. На прыватным домаўладанні таблічку з нумарам павінен устанавіць яго ўладальнік, на будынках, якія належаць юрыдычным асобам, тыя, на чыім балансе знаходзяцца будынкі.

У сельскай мясцовасці ўказальнікі на сваіх дамах устанаўліваюць іх гаспадары, аншлагі з назвамі вуліц — клопат сельвыканкама.

Для вырабу шыльды з адрасам свайго дома жыхары Карэліцкага раёна могуць звярнуцца ў бліжэйшае паштовае аддзяленне.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны будынак павінен мець свой адрас. Існуе мноства прычын абавязковага абазначэння вуліц і дамоў на іх у любым населеным пункце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика