Кіраўнікі рэгіянальных газет абмеркавалі пытанні якасці
05.10.2018
—
Новости Общества
|
У Гомелі, на базе ААТ “Палесдрук” адбыўся семінар-вучоба кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных рэгіянальных газет па тэме прыярытэтных накірункаў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Гомельшчыны. У час семінара абмеркавалі пытанні павышэння якасці газет, выкарыстання сучасных элементаў у вёрстцы і дызайне, пашырэння жанравай палітры раённых выданняў. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Даўгала падкрэсліла важнасць аператыўнага рэагавання журналістаў на вострыя падзеі ў жыцці грамадства і выпрацоўкі маральных стэрэатыпаў журналістаў у процідзеянні з распаўсюджаннем непраўдзівай інфармацыі, так званых фейкаў. Спецыялісты раённых выданняў наведалі вытворчыя аб’екты ААТ “Палесдрук”, пазнаёміліся з сучаснымі тэхналогіямі друку, а таксама звярнулі ўвагу на фактары, якія ўплываюць на якасць газетнай прадукцыі. У час круглага стала кіраўнікі раённых выданняў падзяліліся практыкай асвятлення ў сваіх СМІ асноўных грамадска-палітычных і культурных падзей у рэгіёнах. Спецыялісты галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі правялі аналіз якасці матэрыялаў, вёрсткі і дызайну рэгіянальнай прэсы. У. ЕСІПАЎ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі, на базе ААТ “Палесдрук” адбыўся семінар-вучоба кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных рэгіянальных газет па тэме прыярытэтных накірункаў дзейнасці... |
|