А з вадой трэба нешта рабіць: праблемы жыхароў Светласельскага сельсавета
11.10.2018
—
Новости Общества
|
А з вадой трэба нешта рабіць На гэтым тыдні галоўным аб’ектам увагі раённай улады і адказных службаў сталі вёскі Светласельскага сельсавета. Тут прайшлі падворныя абходы, сустрэчы і гутаркі з вяскоўцамі, вывучэнне іх праблем.
Група ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай, старшыні сельсавета Аляксандра Дзмітрэнкі, намесніка начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Івана Маскалькова, спецыяліста ТЦСАН Раісы Едзінаровай і адказнага сакратара раённай газеты адправілася па маршруце аграгарадок Светласельскі – Хацілава – Крупчына – Каравайніца – Ільінцы – Баёўка.
Падчас сустрэч і сходаў вяскоўцы расказвалі пра першачарговыя клопаты: асабістыя і грамадскія. Прасілі рашыць праблемы, з якімі ім самім справіцца не пад сілу. Ну, вось, узяць хаця б асвятленне населеных пунктаў. Жыхары вуліцы Хамянкова ў аграгарадку Светласельскі скардзіліся, што іх вуліца асвятляецца толькі ў пачатку і ў канцы, а гэтага яўна недастаткова. У той жа час у Хацілаве, наадварот, сказалі, што ім столькі ліхтароў на адной вуліцы не патрэбна і выказаліся за эканомны падыход. “Навошта ліхтары гараць з сямі вечара да сямі раніцы? – абураліся яны – Каму гэтае святло апоўначы трэба, пастаўце рэле і абмяжуйце ўключэнне толькі звечара і раніцай. Мы за эканомію і разумны падыход”. Не згадзіцца з такой думкай нельга…
Алена КАРПУШЭНКА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №79 ад 12.10.2018 г.
Сустрэча з жыхарамі вёскі Хацілава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча з жыхарамі вёскі Хацілава. А з вадой трэба нешта рабіць На гэтым тыдні галоўным аб’ектам увагі раённай улады і адказных службаў сталі вёскі...
|
|