Падзякаваць трэба той матчынай песні, з якой пачынаецца наша жыццё. 21.by

Падзякаваць трэба той матчынай песні, з якой пачынаецца наша жыццё

12.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Быць маці – гэта самае важнае прызначэнне
кожнай жанчыны. Нішто не заменіць тое пачуццё, калі ўпершыню трымаеш маленькае цуда на
руках. І чым больш дзяцей, тым шчаслівейшая жанчына. Пра гэта ў адзін голас сказалі жанчыны, якія сабраліся ў будынку Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта для ўручэння ордэна Маці.

Screenshot_3

Вітаў жанчын намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. Ён пажадаў ім у будучыні атрымаць ад сваіх дзяцей столькі любові, колькі зараз яны ім дораць. Бацькі заўсёды стараюцца дзеля сваіх дзяцей, даючы ім білет у дарослае жыццё. А калі ёсць падтрымка, то і лягчэй спраўляцца з жыццёвымі цяжкасцямі.
Таксама Сяргей Фёдаравіч нагадаў, што першы ордэн Маці быў уручаны менавіта ў Столінскім раёне – яго ў 1992 годзе атрымала мнагадзетная маці з Белавушы Азімка Марыя Іосіфаўна. За гэтыя гады 663 маці сталі ўладальніцамі гэтай узнагароды. У многіх сем’ях мнагадзетнасць перадаецца ў спадчыну.
Далучылася да слоў намесніка старшыні начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Любоў Фёдараўна Дземідовіч, якая прыехала, каб уручыць грашовую дапамогу. Яна дадала, што быць маці – гэта не толькі прыемна, але і вельмі складана. Колькі клопату трэба, калі дзеці хварэюць, ведае толькі яна. І ў школу трэба кожнага адправіць, потым – вучыцца далей. Ды і на ўсё жыццё дзеці застаюцца дзецьмі, колькі б ім гадоў не было.
Таму гэтыя жанчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей, сапраўдныя гераіні.
А гэта Ганна Уладзіміраўна Крук, Людміла Васільеўна Хадакоўская, Алеся Андрэеўна Карпцова, Надзея Васільеўна Кузьміч з Вялікага Малешава, Ларыса Пятроўна Баган, Вольга Вячаславаўна Семяняк, Наталля Іванаўна Казак з Альшан і Ганна Пятроўна Раманоўская з Давыд-Гарадка, якая прыехала на ўрачыстасць са старэйшай дачкой Аляксандрай. Уручылі кветкі і павіншавалі жанчын таксама старшыні сельвыканкамаў і гарвыканкама.
Далучаеццая і рэдакцыя газеты “Навіны Палесся”. Няхай у вашым сэрцы заўсёды жыве радасць!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Быць маці – гэта самае важнае прызначэнне кожнай жанчыны. Нішто не заменіць тое пачуццё, калі ўпершыню трымаеш маленькае цуда на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика