«Человек года Витебщины»: Валентина Штуро. 21.by

«Человек года Витебщины»: Валентина Штуро

16.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Працавітасці мяне навучылі бацькі”
Сустракацца з Валянцінай Рамуальдаўнай Штуро па доўгу службы даводзіцца часта. І заўсёды падкуплівае яе шчырасць і адкрытасць, аптымістычны погляд на многія рэчы. У яе, здаецца, не бывае дрэннага настрою. Яна заўсёды яркая, пры прычосцы, макіяжы, на абцасах. І Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якім яна кіруе ўжо восьмы год, на добрым рахунку як у раёне, так і ў вобласці. За добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у прафесійнай дзейнасці, актыўную жыццёвую пазіцыю сёлета Валянціна Штуро стала лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” ў сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нашу сустрэчу з ёй мы якраз прымеркавалі на гэтыя кастрычніцкія дні: тут і Дзень маці, і яе дзень нараджэння. Адным словам, выдатная нагода паразмаўляць.
– Валянціна Рамуальдаўна, вы за свой працоўны стаж практычна ніколі не выходзілі за рамкі сельскай гаспадаркі. А тут сацыяльная сфера? І настолькі высокая ацэнка дзейнасці? У чым сакрэт?
– Сапраўды, мне давялося працаваць на розных пасадах, абсалютна ў розных сферах. Тры дзясяткі год я аддала сельскай гаспадарцы. Пачынала заатэхнікам-селекцыянерам у Докшыцкім раёне, потым была старшым заатэхнікам, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце.
Пасля пераезду на Шуміліншчыну працавала намеснікам, а потым дырэктарам райплемстанцыі, першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Ведаеце, я ніколі не шкадавала свайго часу і сіл для таго, каб належным чынам выконваць свае абавязкі, унікаць у сутнасць і вырашаць пастаўленыя вышэйшым кіраўніцтвам задачы. Працавітасці і мэтанакіраванасці мяне навучылі бацькі.
Канешне, не буду ўтойваць, страшнавата было кардынальна мяняць сферу дзейнасці. Тым больш ісці на пасаду кіраўніка ТЦСАН, дзе паўтара года яго не было наогул. Але дапамаглі абласное і раённае начальства, калектыў. Падтрымалі, падставілі плячо.
– І што зараз прадстаўляе ваш цэнтр?
– Наш Тэрытарыяльны цэнтр – гэта 6 аддзяленняў, дзе працуюць 104 чалавекі, з якіх амаль 70 – сацыяльныя работнікі (яны абслугоўваюць крыху больш за 500 чалавек у самых аддаленых вёсках нашага раёна, прадаўжаюць ім жыццё ў іх жа родных сценах).
Супрацоўнікі цэнтра вельмі шмат працуюць над удасканаленнем і пашырэннем сацыяльных паслуг, стараюцца ісці ў нагу з часам, задавальняючы патрэбы грама-дзян. Мы працуем для таго, каб дапамагчы чалавеку адчуваць сябе паўнацэнным, патрэбным грамадству.
Напрыканцы мінулага года арганізавалі шостае аддзяленне – для пажылых грамадзян. Пачыналі з 10 чалавек, цяпер жа аддзяленне наведвае 80, людзі маюць магчымасць займацца ў 17 гуртках, для іх прынялі на работу інструктара па фізкультуры і аздараўленні. Аддзяленне запатрабаванае і вельмі папулярнае.
Калектыў стабільна выконвае практычна ўсе даведзеныя планы і паказчыкі: па аказанні сацыяльных паслуг, па ўвядзенні новых форм работы, па пазабюджэтнай дзейнасці. Заробленыя сродкі накіроўваем на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў, набыццё абсталявання і матэрыялаў, неабходных для аказання сацыяльных паслуг (гэта і мотакаса, мэбля, сродкі індывідуальнай абароны і інш.). У апошні час, каб аблегчыць работу сацыяльных работнікаў, набылі 26 веласіпедаў, ёсць і скутар.
– Асобная тэма – аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў у Мішневічах. Там жа таксама не спыняюцца работы па ўдасканаленні, па добраўпарадкаванні, па стварэнні камфортных умоў як для пацыентаў, так і работнікаў?
– Тут у нас пражывае на дадзены момант 27 чалавек. Для іх, сапраўды,  створаны камфортныя ўмовы пражывання, і рэабілітацыйнае асяроддзе, і магчымасць займацца, як мы кажам, працатэрапіяй. На тэрыторыі ёсць агарод, набыта цяпліца. Людзі, якія былі дагэтуль практычна нікому не патрэбныя, у Мішневічах знайшлі сваю сям’ю, адчулі, што значыць жыць у годных чалавечых умовах, адчулі клопат пра сябе.
Ведаеце, нам вельмі дапамагаюць спонсары. У нас наладжаны добрыя стасункі з рознымі дабрачыннымі арганізацыямі: Фондам міру, дабрычыннымі таварыствамі “Сафія” і “Карытас”. Даўняе сяброўства з дабрачыннай арганізацыяй з Нідэрландаў, дзякуючы якой у Мішневічах з’явілася пральня і дах.
– Валянціна Рамуальдаўна, як жа вы спраўляецеся з эмацыянальным стрэсам? Яго ж у вашай сферы хапае…
– Маладой мне было б дужа цяжка працаваць на гэтай пасадзе, напэўна, не змагла б, я чалавек чуллівы і сентыментальны. Аднак жыццё крыху загартавала. Хаця быць абсалютна спакойнай і стрыманай усё роўна не заўсёды атрымліваецца. Сітуацый розных хапае. А дапамагаюць сям’я, клопаты па дому і немалой гаспадарцы. Даюць сіл і энергіі паездкі ў бацькоўскі дом у Докшыцы, сустрэчы з роднымі, з дзвюмя малодшымі сёстрамі.
Асаблівая ўцеха – мае любімыя сын і дачка, а таксама ўнучкі Палінка і Крысцінка. Яны жывуць з сем’ямі на Полаччыне, але да нас у госці прыязджаюць часта. І я адчуваю сябе не адзінокай, а паважанай, неабходнай і патрэбнай. Мне ёсць пра каго клапаціцца, і сама адчуваю клопат і прыхільнасць родных  і знаёмых. А гэта, я не па чутках ведаю, самы вялікі Божы дар.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №80 ад 16.10.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Працавітасці мяне навучылі бацькі” Сустракацца з Валянцінай Рамуальдаўнай Штуро па доўгу службы даводзіцца часта. І заўсёды падкуплівае яе шчырасць і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика