В Шумилино организовали торжественный вечер в честь мам
16.10.2018
—
Новости Общества
|
Вялікае слова МАМА!
Падчас Тыдня маці ў раёне было праведзена шмат канцэртаў, спартыўных мерапрыемстваў, конкурсаў, дабрачынных акцый. У іх прымалі ўдзел не толькі работнікі адукацыі і культуры, але і ветэранскія арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, прадпрыемствы нашага раёна, у храмах быў праведзены малебен за здароўе ўсіх маці. Названыя мерапрыемствы мелі на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да сямейных каштоўнасцяў, да павышэння і ўмацавання ролі маці ў грамадстве, паказалі, што быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і адказнасць, што ў нашым раёне многа добрых сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Мама. Яна дае жыццё, яна песціць і выхоўвае, яна хвалюецца за нас маленькіх і хвалюецца, калі мы становімся дарослымі. Няма ў свеце нікога больш дарагога, больш любімага, чым мама. На ўсіх мовах свету слова “мама” гучыць вельмі падобна, яно зразумелае кожнаму. Усім матулям быў прысвечаны музычны вечар, які прайшоў у Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў напярэдадні Дня маці. Урачыстае мерапрыемства пачалося з выступлення выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама Алега Быкава. Алег Пятровіч падкрэсліў уклад жанчын у грамадскае жыццё, эканоміку раёна і краіны, адзначыўшы, што пры гэтым жанчыны выконваюць найважнейшую ролю ва ўмацаванні сямейных адносін і ў выхаванні дзяцей. З боку дзяржавы аказваецца важкая падтрымка мнагадзетным сем’ям, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Ад імя кіраўніцтва раёна ён шчыра і сардэчна па-віншаваў жанчын-маці з надыходзячым святам, выказаў ім цёплыя пажаданні.
“Склалася добрая традыцыя напярэдадні Дня маці ўручаць раённую прэмію імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай. З 2004 года гэтай пашаны удастоены 14 жанчын-маці”, – сказаў Алег Быкаў. Пад апладысменты ўдзельнікаў мера-прыемства Алег Пятровіч уручыў дыплом лаўрэата раённай прэміі работніцы Обальскага керамічнага завода Наталлі Рымша. Разам з маці на сцэну выйшлі і двое з траіх яе дзетак, яны шчыра радаваліся такому вялікаму грамадскаму прызнанню іх любімай матулі.
А потым былі песні, танцы і музыка. Колькі ёсць песень пра маму – не злічыць. Толькі малая іх частка прагучала ў выкананні самадзейных артыстаў і работнікаў культуры Шуміліншчыны. Радасныя і сумныя, лірычныя і бадзёрыя, прасякнутыя любоўю і ўдзячнасцю – яны стваралі цудоўную святочную атмасферу, былі адрасаваныя кожнай з жанчын, што сабраліся ў зале. Як стараліся спяваць і танцаваць для сваіх матуль і бабуль маленькія артысты. Былі на канцэрце і слёзы радасці, былі і кветкі для матуль. А фінальную кропку ў святочным канцэрце паставіў нечаканы бліскучы феерверк.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №80 ад 16.10.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікае слова МАМА! Падчас Тыдня маці ў раёне было праведзена шмат канцэртаў, спартыўных мерапрыемстваў, конкурсаў, дабрачынных акцый. У іх прымалі ўдзел не...
|
|