Ведай свой край. Вучні сёмай школы завіталі ў старажытнае Крэва
16.10.2018
—
Новости Общества
|
У гэтым годзе восень шчодрая на падарожжы. Зусім нядаўна, у верасні, мы з вучнямі наведалі этнаграфічны музей сярэдняй школы №6 г. Смаргоні. І вось кастрычнік падараваў нам новае падарожжа. На гэты раз мы, вучні 7 “А” і 7 “Б” класаў, завіталі ў старажытнае Крэва.
Яно сустрэла нас насцярожана: туманная дымка ахутала ўсё навокал, схавала сонца, якое зіхацела ў Смаргоні перад нашым ад’ездам, ледзь-ледзь праглядалі абрысы пабудоў. Здавалася, што ўсё напоўнена нечаканасцю, таямнічасцю, быццам прывіды Сярэднявечча вартавалі гэту зямлю. Але настрой змяніўся, як толькі мы ўвайшлі ў мясцовую школу. Там нас ветліва сустрэлі настаўнікі, добразычліва прывіталі навучэнцы. Экскурсаводы школьнага музея з захапленнем расказалі пра гісторыю роднага Крэва, пра старажытны замак, распавядалі шматлікія легенды, якімі, здаецца, напоўнены кожны куточак гэтай зямлі. Незвычайная цішыня стаяла ў музейным пакоі. Кейстут, Вітаўт, Ягайла, чароўная княжна… Гістарычныя постаці змяняліся адна за адной. Якая багатая гісторыя ў нашай зямлі!
А пасля былі спартыўныя спаборніцтвы. Нашы футбалісты сустрэлі тут сапраўдных сапернікаў. Спартыўная зала была перапоўнена азартам, эмоцыямі, хваляваннямі.
Калі мы пакідалі Крэўскую школу, то сонца ўжо разагнала туман і ўсміхалася нам, пасылаючы ласкавыя промні кожнаму праз вокны аўтобуса. Цудоўны восеньскі дзень… Валянціна ЛУКОШКА, класны кіраўнік 7 “А” класса СШ №7 г. Смаргоні Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе восень шчодрая на падарожжы. Зусім нядаўна, у верасні, мы з вучнямі наведалі этнаграфічны музей сярэдняй школы №6 г. Смаргоні. І вось кастрычнік...
|
|