Засталіся дробязі
17.10.2018
—
Новости Общества
|
Нядаўні маршрут мабільнай групы райвыканкама пралягаў праз аб’екты сельгаспрадпрыемства “Палессе-Аграінвест”. Так, хоць памяшканні на тэрыторыі машынна-трактарнага парку ў Галубіцы фактычна не эксплуатуюцца, тэхніка там усё ж працуе. Разам з тым схема руху транспарту на ўездзе на ўчастак адсутнічала. Не абсталявана тут і месца для курэння. Было відаць, што не так даўно працаўнікі падкасілі тэрыторыю, а вось дробнае смецце так і засталося без увагі. На абодвух агрэгатах, што былі занятыя на плюшчэнні зерня, адсутнічалі ахоўныя кажухі, а адзін з трактароў не быў укамплектаваны ні аптэчкай, ні вогнетушыльнікам. Ферма ў Вышалаве сустракала чысцінёй, парадкам і… адчыненымі варотамі – члены мабільнай групы нікога на прахадной не знайшлі. Да працаўнікоў фермы было толькі некалькі невялікіх заўваг – у прыватнасці, наконт адсутнасці шыльды па выбухапажаранебяспечнасці на дзвярах кацельні. Да таго пажарная сігналізацыя на ферме не абслугоўваецца. А вось ферма ў Турку ніякіх заўваг не выклікала. Тут таксама створаны нядрэнныя ўмовы для працаўнікоў – належна абсталяваны бытавы пакой і душавая. Амаль не было заўваг да парадку на аб’ектах гаспадаркі ў Петрыкаве. На тэрыторыі зернясклада аграрыям засталося толькі прывесці ў належны выгляд паўразваленую кантэйнерную пляцоўку і прыбраць будаўнічае смецце на тэрыторыі мехдвара. Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўні маршрут мабільнай групы райвыканкама пралягаў праз аб’екты сельгаспрадпрыемства “Палессе-Аграінвест”. Так, хоць памяшканні на тэрыторыі... |
|