Сцэна – гэта прафесія і хобі
18.10.2018
—
Новости Общества
|
Прафесійнае свята працаўнікоў культуры адзначалася ў нашай краіне ў мінулую нядзелю. Урачыстасць, прысвечаная гэтай падзеі, адбылася напярэдадні ў раённым Доме культуры, дзе сабраліся прадстаўнікі ўстаноў культуры нашага раёна. Распачаў цырымонію ўзнагароджвання намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, які ўручыў культработнікам ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і райвыканкама. Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька. Яна адзначыла, што педагогі і работнікі культуры заўсёды ідуць поруч і выконваюць, па вялікім рахунку, адну задачу – выхоўваюць у чалавеку лепшыя якасці і прагу да выдатнага. Эстафету ўзнагарод і падзяк працягнулі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлага Насеня і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Галіцкая. На мерапрыемстве былі адзначаны не толькі лепшыя работнікі, але і калектывы-пераможцы аглядавых конкурсаў. Так у конкурсе “Захапленне на любы густ” гран-пры атрымаў Кашэвіцкі сельскі Дом культуры, а Навасёлкаўскі СДК адзначаны ў конкурсе народнай творчасці “Сялянскі кірмаш”. Парадавала ўзнагародамі культработнікаў і раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Ну і, канечне, не абышлося без творчых падарункаў. Спевамі і танцамі сваіх калег радавалі самадзейныя артысты з устаноў культуры раёна. Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесійнае свята працаўнікоў культуры адзначалася ў нашай краіне ў мінулую нядзелю. Урачыстасць, прысвечаная гэтай падзеі, адбылася напярэдадні ў раённым Доме...
|
|