Падумай пра сваю будучыню. 21.by

Падумай пра сваю будучыню

02.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яцушкевіч Мікалай афармляе страхоўку
У мінулую пятніцу ЗАСТ “Белнафтастрах” сумесна са Столінскай ДАІ правялі мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю павільёна на аўтазапраўцы аграгарадка Альшаны. Страхавыя агенты не толькі прапаноўвалі вадзіцелям застрахаваць сябе і пасажыраў, але і не забывалі віншаваць з надыходзячым Днём аўтамабіліста.

Дзеля гэтай нагоды ў агурочную сталіцу прыехалі начальнік цэнтра страхавых паслуг г. Сто-ліна Галіна Лявонцьеўна Пракапчук, страхавы агент Людміла Георгіеўна Прылуцкая, дырэктар Пінскага філіяла ЗАСТ “Белнафтастрах” Маргарыта Ігараўна Кардаш, а таксама страхавыя агенты з Пінска.Марыя Сашкевіч і Кацярына Копец Забаўляльную праграму і падарункі падрыхтавалі для вадзіцеляў і пасажыраў, якім было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсах і згуляць у віктарыну. Страхоўкі ж афармлялі стра-хавыя агенты Кацярына Копец і Марыя Сашкевіч. Кацярына – родам з Талмачава, тут працуе ўжо чацвёрты год. Галоўным у сваёй рабоце лічыць уменне выслухаць кожнага кліента і зразумець, што яму неабходна. Марыя Сашкевіч з Альшан, таму многіх вадзіцеляў, якія заязджаюць сюды, ведае асабіста. Некаторыя спачатку тэлефануюць і даведваюцца пра ўмовы паслугі і толькі потым пад’язджаюць.

Калі пачынаецца агурочны сезон, афармляюць страхоўку  і  жыхары іншых краін,  якія  займаюцца міжнароднымі грузаперавозкамі: Расіі, Азербайджана, Казахстана, Украіны і гэтак далей.

А сярод вадзіцеляў, якія аформілі страхоўку ў гэты дзень,  – Мікалай Яцушкевіч і Сяргей Тарасевіч. Яны атрымалі ад кампаніі тэрмас-кубак і набор для бізнесу.Інспектар ДАІ Сяргей Карповіч і страхавы агент Людміла Прылуцкая віншуюць вадзіцеля

Прыняў удзел у акцыі і інспектар ДАІ Сяргей Карповіч, які па абавязку службы часцей за іншых бывае ў гэтым рэгіёне. Ён кажа, што работы тут заўсёды хапае: вялікая колькасць людзей і столькі ж аўтамабіляў. Інспектар яшчэ раз нагадаў вадзіцелям аб неабходнасці своечасова страхаваць сябе і транспартны сродак. Дарога – заўсёды была і ёсць тым месцам, якое не даруе памылак. І няхай з правіламі бяспекі вы знаёмыя добра, але сцеражонага Бог сцеражэ.

Трэба нагадаць, што ЗАСТ «Белнафтастрах» – адна з вядучых страхавых кампаній Беларусі з больш чым 20-гадовай гісторыяй. Яна абараняе інтарэсы сваіх кліентаў з 1996 года і за гэты час стала буйной кампаніяй агульнарэспубліканскага маштабу з шырокім пералікам паслуг страхавання для фізічных і юрыдычных асоб. На сёння яны прапануюць як самыя запатрабаваныя, так і дадатковыя віды страхавой абароны: страхаванне аўтатранспарту; добраахвотнае медыцынскае страхаванне; страхаванне ад няшчасных выпадкаў; страхаванне маёмасці; страхаванне адказнасці і многія іншыя.

Таму няма сумнення, што новы павільён стане месцам, куды не забудзе зазірнуць адказны чалавек, які думае пра сваю будучыню.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ЗАСТ “Белнафтастрах” сумесна са Столінскай ДАІ правялі мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю павільёна на аўтазапраўцы аграгарадка Альшаны....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика