У «Мінск-Арэне» абсталёўваюць асноўныя пляцоўкі дзіцячага «Еўрабачання». 21.by

У «Мінск-Арэне» абсталёўваюць асноўныя пляцоўкі дзіцячага «Еўрабачання»

08.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» абсталёўваюць асноўныя пляцоўкі міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018», паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

«Зусім хутка спартыўнае ядро „Мінск-Арэны“ ператворыцца ў рэпетыцыйную базу дзіцячага конкурсу песні „Еўрабачанне-2018“. 5 лістапада там пачалося абсталёўванне асноўных пляцовак форуму, бо ўжо за тыдзень да галоўнага шоу ў Беларусь прыляцяць дэлегацыі краін-удзельніц. Тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі ўжо завезла на спартыўны комплекс спецыяльнае абсталяванне і пачала яго ўстаноўку. У бліжэйшы час будуць праведзены работы па мантажы светлавога, гукавога і святлодыёднага абсталявання», — расказалі ў прэс-службе.

Спарткомплекс ператворыцца ў сонечную сістэму дзіцячага «Еўрабачання-2018». «Напрыклад, green room будзе нібы лунаць у зорным небе, а купал арэны аформяць спецыяльнымі спраектаванымі шмат'яруснымі святлодыёднымі свяцільнямі. Вялікая і малая сцэны дзіцячага „Еўрабачання-2018“ будуць звязаны адзіным мостам, а доўгія подыумы цераз танцпляцоўку будуць праходзіць у глядзельную залу. Стылізаваны пад зорнае неба будуць таксама press room, індывідуальныя грымёркі і вялікі агульны хол. Бліжэй да конкурсу на тэрыторыі спарткомплексу „Мінск-Арэна“ вырасце цэлы горад са сваёй інфраструктурай. Стаць яго паўнапраўным жыхаром можна будзе, купіўшы білеты на генеральную рэпетыцыю 24 лістапада і фінальнае шоу 25 лістапада», — адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018» выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» абсталёўваюць асноўныя пляцоўкі міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018»,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика