Поклон человеку труда: Копыльщина отпраздновала День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК. 21.by

Поклон человеку труда: Копыльщина отпраздновала День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

20.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядома, што наш раён — сельскагаспадарчы. Таму свята, якое адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК — з’яўляецца адным з галоўных для большасці жыхароў Капыльшчыны. Па добрай традыцыі напярэдадні падводзяцца вынікі напружанай працы. У мінулую пятніцу сельскія працаўнікі сабраліся ў раённым Цэнтры культуры, каб ушанаваць лепшых.


■ Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч (у цэнтры) з узнагароджанымі Ганаровымі граматамі райвыканкама

Выстава-дэгустацыя, падрыхтаваная райспажыўтаварыствам, кааппрамам, Капыльскім філіялам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», была разгорнута ў фае ўстановы культуры.


■ Першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар (справа) знаёміцца
з прадукцыяй Капыльскага кааппрама

Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымліваў святочны нумар газеты «Слава працы».


■ Святочныя нумары «СП» раздаюць супрацоўнікі рэдакцыі Алена Другаль і Марына Ладыга

Сельскія працаўнікі дзякуючы прафесіяналізму і працавітасці, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, сабралі ў гэтым годзе ўраджай збожжа і іншых культур, атрымалі неблагія паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі. Менавіта пра гэта на мерапрыемстве гаварыў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч. Кожны чалавек, які працуе на зямлі, годны гонару, паклону і ўшанавання. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас абслуговых арганізацый, якія дапамагалі сельгаспрадпрыемствам дасягнуць выканання пастаўленых перад раёнам задач, і перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Пра складанасць і адказнасць працы на зямлі гаварыў у сваім выступленні і першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар. Ігар Мікалаевіч падкрэсліў, што Капыльскі раён з’яўляецца валаўтваральным на Міншчыне. Аблвыканкамам і губернатарам Анатолем Ісачанкам адзначаны зрухі ў развіцці раёна, станоўчая дынаміка. Працаўнікі нараўне з іншымі ў вобласці паказваюць нядрэнныя вынікі. Заўважана, што павышаецца культура земляробства, наводзіцца парадак на зямлі, актыўна вядзецца будаўніцтва.

За добрасумленную працу лепшым хлебаробам і жывёлаводам уручаны заслужаныя ўзнагароды. Так, Падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі ўдастоены вадзіцель ААТ «Старыца-Агра» Аляксандр Сасіновіч, Ганаровай граматы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — першы намеснік дырэктара ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Патоцкі, Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены аператару па штучным асемяненні жывёлы СГФ «Вялікая Раёўка» Валерыі Стрыевіч і аператару машыннага даення СГФ «Руднае» Алене Сінькевіч.

Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў прызнаны: ААТ «Душава» (дырэктар Аляксандр Логіш, тэмп росту аб’ёму нарыхтаваных кармоў у бягучым годзе да 2017 года склаў 178,4%), філіял «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра» (дырэктар Алег Шахновіч, тэмп росту — 142,6%), ААТ «Семежава» (в.а. дырэктара Іван Лянько, тэмп росту — 133,3%). За дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў пераможцамі прызнаны: Уладзімір Казакевіч з ААТ «Ціміразеўскі», Віталь Дылеўскі з ААТ «Капыльскае» і Аляксандр Сасіновіч з ААТ «Старыца-Агра», на перавозцы кармоў вызначыліся: Аляксандр Васілевіч і Раман Пацярану з ААТ «Старыца-Агра» і Аляксандр Шкуцько з ААТ «Капыльскае».

■ Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч уручае Дыплом дырэктару ф-ла «Лакнея» Алегу Шахновічу

Шэраг лепшых працаўнікоў узнагароджаны Ганаровымі граматамі, падзячнымі пісьмамі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, галіновай прафсаюзнай арганізацыі, многія з іх атрымалі каштоўныя падарункі.

Павіншавала землякоў з прафесійным святам і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, якая ўручыла сувеніры аператару машыннага даення МТФ «Рымашы» УП «ПІК-Лясное» Кацярыне Логаш і механізатару СГФ «Руднае» Віталю Паграбіцкаму.


■ Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч уручае падарунак аператару машыннага даення УП «ПІК-Лясное» Кацярыне Логаш

Удзячнасць працаўнікам Капыльшчыны за паважлівыя адносіны да зямлі выказаў благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны.

Бурнымі апладысментамі віталі прысутныя ветэранаў працы. У іх ліку — Анатоль Мікалаевіч Буцько, Уладзімір Антонавіч Касінскі, Іосіф Іванавіч Сакалоўскі, Таісія Францаўна Кішко, Ніна Сцяпанаўна Астрэйка, Міхаіл Міхайлавіч Дарашэвіч, Ганна Іванаўна Яўсейчык, Мікалай Мікалаевіч Байкаш, Надзея Рыгораўна Лупік, Марыя Аляксандраўна Барташэвіч, Зінаіда Карпаўна Сячко, Валянціна Фёдараўна Лобан, Ніна Мікалаеўна Кудзёлка, Іван Уладзіміравіч Аліноўскі, Людміла Францаўна Логаш, Зоя Эдуардаўна Плячышчык, Аляксандр Міхайлавіч Давыдок, Уладзімір Іванавіч Майсейчык, Мікалай Мікалаевіч Малевіч, Вольга Сцяпанаўна Скрыпчанка, Марыя Канстанцінаўна Новік, Ганна Вікенцьеўна Балажынская, Іван Стэфанавіч Гаршуноў.

Адзначаны і сямейныя дынастыі. Сярод іх — Рончыкі з ААТ «Старыца-Агра» і Дзіткоўскія з ААТ «Піянер-Агра».

■ Падчас ушанавання сямейнай дынастыі Дзіткоўскіх з ААТ «Піянер-Агра»

Павіншавалі аграрыяў раёна і ганаровыя госці-суседзі: дэлегацыя Нясвіжскага раёна ў складзе першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктара Худніцкага і дырэктара ААТ «Нясвіжскія Астраўкі» Васіля Халопіцы; в.а. галоўнага інжынера ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Артур Арцем’еў. Яны ўручылі памятныя падарункі прадстаўнікам сельскагаспадарчых прафесій.

Упрыгажэннем свята стаў канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Сваю творчасць на суд гледачоў вынеслі народны ансамбль народнай песні «Спадчына», народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра», узорная студыя эстраднага вакалу «Кліа», танцавальныя калектывы раённага Цэнтра культуры, Дзіцячай школы мастацтваў і іншыя.


■ Выступаюць Таццяна Шастакова і танцавальны калектыў РЦК

А яшчэ адным святочным падарункам стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік — кампазітар народны артыст Леанід Захлеўны.


■ На сцэне — ансамбль народнай музыкі «Бяседа»

Рэпартаж Сяргея КОЗЕЛА

Фота Дзіяны ТКАЧЭНКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, што наш раён — сельскагаспадарчы. Таму свята, якое адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика